Комплекс турыстычных мар. 27 верасня адзначаецца Сусветны дзень турызму

Выкананне раённага бюджэту за першае паўгоддзе 2026 года, а таксама развіццё інфраструктуры аб’ектаў турыстычнага інтарэсу ў Ляхавіцкім раёне – тэмы выязнога пасяджэння пастаяннай камісіі па эканамічным развіцці раённага Савета дэпутатаў.
– Ляхавіччына – гэта знаходка для турыстаў, для тых, хто любіць унікальны гістарычны кантэнт, дзе цікавая прамысловая турзона, дзе час мінулага перасякаецца з сучаснасцю. Сёння з членамі камісіі мы вывучылі працу гасцініцы «Эдэльвейс» Ляхавіцкага камунгаса. Статыстыка гаворыць аб тым, што нашы Ляхавічы – куток камфорту. Мы гатовы прадаставіць камфортныя ўмовы для пражывання ў райцэнтры. Напрыклад, у гасцініцы сёння прапануецца 19 нумароў (31 ложка-месцаў). Максімальна можа засяліцца 46 чалавек. Кошт, думаю, парадуе турыстаў. Сярод краін лідзіруюць госці з Расіі, Польшчы, Кітая, Кыргызстана, Казахстана, Літвы.
З пачатку года з краін далёкага замежжа ў гасцініцы пражывалі 30 чалавек, СНД – 27 чалавек, з Расіі – 75, – адзначае старшыня Ляхавіцкага раённага Савета дэпутатаў Юрый Чаранкевіч.
Вялікая ўвага ў раёне надаецца экалагічнаму турызму:
– Наш экатурызм абапіраецца на багацце лясных масіваў (Свяціцкая пушча) і гідралагічныя аб’екты (вадасховішчы Нетчынскае і Востраў, Агінскі канал). 30 кастрыч-ніка мінулага года ў Востраўскім лясніцтве адкрылася экалагічная сцежка «Шушанскі лес». Маршрут пралягае праз лес і ўключае тэматычныя прыпынкі для правя-
дзення эколага-асветніц-кіх і пазнавальных экскур-сій. Варта адзначыць, што дзяржаўнай праграмай «Турызм» на 2026–2030 га-
ды прадугледжана ўлад-каванне экалагічнай сцежкі «Залужскае кальцо» каля аграэкасядзібы «Хутар Мядкоў». Тэрміны рэалізацыі – 2027–2028 гады, – адзначыла галоўны спецыяліст райвыканкама Таццяна Шчука.
Яшчэ адна кропка на маршруце работы выязнога пасяджэння пастаяннай камісіі па эканамічным развіцці раённага Савета дэпутатаў – паркавы ансамбль у вёсцы Грушаўка, а таксама будучы шматфункцыянальны комплекс для адпачынку і турызму.
Літаральна на вачах неэксплутаваная тэрыторыя, якая некалі належала сельгаспрадпрыемству, а таксама частка ўчастка былой сядзібы сталі мяняцца і добраўпарадкавацца. Пакуль тут вядуцца маштабныя работы, але ў хуткім часе ляхавічане і госці раёна змогуць убачыць на гэтым месцы шматфункцыянальны комплекс для адпачынку і турызму «ОвІн парк».
– У гэты праект мы ўкладваем душу, хочацца, каб гэты куток нашай Ляхавіччыны здзіўляў сваёй прыгажосцю, непаўторнасцю, пры гэтым захаваў сваю гістарычную ўнікальнасць. Не хочацца, канешне, расказваць усе сакрэты. Сутнасць інвесты-цыйнага праекта заключаецца ў стварэнні шматфункцыянальнага комплексу для адпачынку і турызму «ОвІн парк». Наш комплекс будзе размяшчацца на тэрыторыі комплексу былой сядзібы XIX–XX стагоддзяў у вёсцы Грушаўка. Комплекс з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю і помнікам архітэктуры. Сам комплекс, які ўключае сядзібны дом і парк, знаходзіцца пад аховай дзяржавы, многія пабудовы патрабуюць сур’ёзнай рэстаўрацыі. Для нас – гэта як выклік сабе, гэта мара, якую мы ўжо рэалізоўваем у жыццё. Наш «ОвІн парк» будзе ўключаць у сябе будынак (былая канюшня), плануем выкарыстоўваць яго пад банкетныя залы ўмяш-чальнасцю 150–200 чалавек, і апартаменты. А яшчэ размесцім на тэрыторыі 5 драўляных домікаў для размяшчэння 4–6 гасцей у кожным. Думаем, што тыя, хто аддае перавагу і выбірае ціхі сямейны адпачынак, улюбяцца ў нашу ідэю і наш «ОвІн парк». Паспрабуем стварыць унікальную зону для адпачынку, гэтае месца павінна стаць лакацыяй, дзе адпачывае душа. Праца тут кіпіць. Цяпер аднаўляем брук – выгляд, канешне, цудоўны, – расказвае дырэктар прыватнага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Рамтранстрак» Міхаіл Шчука.
Маргарыта КУХТА-МАСЛОЎСКАЯ.
Фота аўтара.
► Галоўны турдрайвер раёна – інфраструктурнае адраджэнне Грушаўкі. Сядзібна-паркавы комплекс афіцыйна замацаваны як галоўная турыстычная «жамчужына» і візітная картка раёна.
За 2025 год Ляхавіцкай раённай цэнтралізаванай клубнай сістэмай праведзена 26 мерапрыемстваў, Грушаўку наведалі 1 987 турыстаў. За бягучы перыяд 2026 года тут прайшло 211 мерапрыемстваў, а за эмоцыямі прыехалі больш за 7 600 турыстаў. Попыт расце.
► На тэрыторыі Ляхавіцкага раёна ажыццяўляюць сваю дзейнасць тры аграэкасядзібы: «Хутар Мядкоў» у вёсцы Залужжа, «Мара» ў вёсцы Макееўшчыне, «Зялёны дворык» у вёсцы Тумашы. Аграэкасядзібы за 2025 год наведалі 1 246 турыстаў, з іх 39 замежных гасцей.

