Гісторыя і новы сэнс чырвонага дня календара.7 лістапада мы адзначым 109-годдзе Кастрычніцкай рэвалюцыі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр ЛУКАШЭНКА:
«Мы адзіная краіна на постсавецкай прасторы, якая захавала гэта свята. Я быў прыхільнікам таго, каб гэта свята захаваць. Не ўсе нават разумеюць, навошта мы гэта зрабілі. Гэта даніна павагі гісторыі. У гісторыю камень кідаць нельга, бо яна адкажа жорстка. За прыкладамі далёка хадзіць не трэба».
На цырымоніі адкрыцця ў Мінску новай Гарадской клінічнай інфекцыйнай бальніцы, 30 кастрычніка 2026 год.
Сёмы дзень лістапада ў календары суверэннай Беларусі пазначаны чырвоным колерам. Мы святкуем Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі.
Наша краіна адзіная на постсавецкай прасторы захавала гэта свята
ў агульнарэспубліканскім святочным календары.
7 лістапада 2025 года падчас наведвання Жыткавіцкага раёна Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў стваральны сэнс свята і назваў 7 лістапада «Днём працоўных дасягненняў і важных адкрыццяў» і адзначыў: «Нармальнае гэта свята. Мы яго асучаснілі».
Сёлета ў суботу Беларусь у чарговы раз адзначыць Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі. Спрэчкі пра падзеі кастрычніка 1917 года не сціхаюць і ў ХХІ стагоддзі. Прычым ацэнкі таго, што адбывалася 109 гадоў назад, застаюцца супрацьлеглымі. Але ёсць і агульнае меркаванне: Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 года – адна з буйнейшых
палітычных падзей ХХ стагоддзя, якая аказала значны ўплыў на далейшы ход сусветнай гісторыі. Менавіта пасля падзей 1917 года палітычная карта свету набыла зусім іншы выгляд, утварыліся новыя краіны, і на аснове прынцыпу сацыяльнай справядлівасці нарадзілася такая важная палітычная з’ява, як сацыяльна арыентаваная дзяржава, якой сёння і з’яўляецца наша Беларусь. А ідэі аб’яднання і салідарнасці працоўных, роўнасці ўсіх людзей застаюцца актуальнымі і ў наш час. Кастрычніцкая рэвалюцыя змяніла ход гісторыі і лёс беларусаў. Менавіта тады закладзены грамадска-палітычны, сацыяльна-эканамічны і духоўна-культурны базіс, на аснове якога краіна развіваецца. Створаная 1 студзеня 1919 года Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Беларусія (потым БССР) стала першай рэальнай нашай дзяржавай.
Лёсавызначальным этапам нацыянальнага развіцця з’яўляецца ўтварэнне ў снежні 1922 года Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, адным з заснавальнікаў якога з’яўлялася ССРБ. А сучасная Беларусь – суверэнная дэмакратычная прававая сацыяльная дзяржава, гістарычная правапераемніца БССР.
Сёння ва ўмовах фарміравання сучаснага шматпалярнага
свету, калі сацыяльныя працэсы выступаюць фактарамі нацыянальнай бяспекі, вопыт 1917 года асабліва актуальны. Мы павінны памятаць галоўны ўрок Кастрычніцкай рэвалюцыі –
новую краіну, сацыяльна арыентаваную дзяржаву трэба не толькі будаваць, але і ўсімі сіламі ўмела абараняць.
Дзякуючы прынцыповай пазіцыі Кіраўніка нашай дзяржавы беларусы не адмовіліся ад здабыткаў той эпохі і захавалі ўсё лепшае, што было ў СССР. Наша краіна сваімі дзеяннямі і знешняй палітыкай заяўляе пра сваю міралюбівасць, непрымальнасць усякіх каляровых рэвалюцый, мяцяжоў і бунтаў. Палітыка Прэзідэнта Беларусі накіравана на захаванне гістарычнай памяці і паступовы, без узрушэнняў рух наперад. Галоўны ўрок рэвалюцыйных падзей 1917 года ў тым, што палітыка дзяржавы павінна быць мудрай, узважанай, улічваць інтарэсы ўсіх катэгорый насельніцтва. Такую палітыку праводзіць кіраўніцтва Беларусі. Мы ўпэўнена ідзём па шляху развіцця справядлівай сацыяльнай дзяржавы, гэты шлях выбралі
нашы продкі на пачатку мінулага стагоддзя.
У Беларусі падтрымліваюць стваральную традыцыю, звязаную са святкаваннем Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі. Размова ідзе пра адкрыццё новых прамысловых, сацыяльных, культурных маштабных аб’ектаў. Напэўна, менавіта гэта адзін з найлепшых спосабаў захоўваць гістарычную памяць пра адну з ключавых падзей гісторыі.
Традыцыя мае працяг і ў нашы дні.
У Беларусі за мінулыя гады ў ліку такіх падарункаў для народа былі і станцыі Мінскага метрапалітэна, і масты цераз Сож, Нёман, Прыпяць і
БелАЭС. Сёлета Прэзідэнт прыняў удзел у адкрыцці ў сталіцы гарадской клінічнай інфекцыйнай бальніцы, дзе будуць лячыць пацыентаў з усёй краіны.
Ляхавіцкі раён таксама падтрымлівае традыцыі. Сярод колішніх падарункаў да 7 лістапада – сучасная малочна-таварная ферма на 720 галоў у СВК «Ляхавіцкі». І такія падзеі па ўсёй краіне праходзяць з году ў год. І гэта яшчэ адна нагода сказаць дзякуй кастрычніку.
Галіна КАНЬКО.

