Выкінуць смецце і не загразнуць. Добраўпарадкаванне – чарговая тэма звароту на гарачую лінію «ЛВ»

Добраўпарадкаванне – чарговая тэма звароту на гарачую лінію «ЛВ». Ляхавічанка паскардзілася, што каля кантэйнернай пляцоўкі, якая знаходзіцца недалёка ад дома № 48а па вуліцы Леніна, вельмі гразка. Па словах жанчыны, пакуль дойдзеш да кантэйнераў, увесь запэцкаешся. Асабліва нязручная сітуацыя пасля таго, як пройдуць дажджы.
На фотакадры, зробленым карэспандэнтам раёнкі, зафіксавана: праблема мае месца. Аднак відавочна і тое, што камунальнікі стараюцца прыняць пэўныя меры, каб выправіць сітуацыю.
– Імкнёмся трымаць на кантролі ўсе пытанні, звязаныя з навядзеннем і падтрыманнем парадку на кантэйнерных пляцоўках і на падыходзе да іх.
У бліжэйшы час кантэйнерную пляцоўку каля дома № 48а па вуліцы Леніна чакае ўдасканаленне: пад’езд да пляцоўкі падсыплюць асфальтагранулятам, – патлумачыў намеснік дырэктара КУШВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» Віталій Калупановіч.
Галіна КАНЬКО.




