Малая іскра, ды полымя ад яе вялікае

Пажар – сапраўднае бедства. На жаль, прычынай разгулу агню часцей за ўсё становіцца незахаванне насельніцтвам элементарных правілаў пажарнай бяспекі. РАНС нагадвае: нельга перагружаць электрычную сетку адначасовым уключэннем вялікай колькасці бытавых электрапрыбораў, бо павелічэнне нагрузкі на электрасетку прыводзіць да ўзнік-нення пажараў. Забаронена выкарыстоўваць правады і кабелі з пашкоджанай ізаляцыяй. Нельга дапускаць выкарыстання адкрытага агню ў гаражах, падсобных памяшканнях, падвалах, на гарышчах, у тым ліку – для адагравання замерзшых трубаправодаў, абсталявання і г.д. Не дапускайце эксплуатацыю няспраўных печаў (з трэшчынамі, няспраўнымі дзверцамі, без перадтопачных лістоў) і не ацяпляйце дом не прызначанымі для гэтых мэт электрапрыборамі. Нельга прымяняць для распалу печаў лёгкаўзгаральныя вадкасці, пакідаць печ без нагляду, пераграваць яе і паліць з адчыненымі дзверцамі. Памятайце, што распал печаў неабходна прыпыняць не пазней чым за 2 гадзіны перад сном, а попел выкідаць у спецыяльна адведзеныя месцы (не бліжэй за 15 метраў ад будынкаў).
Таццяна СВІНАБУРКА, спецыяліст групы прапаганды і навучання РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *