Ідэалогія любві. Да жыцця

З Наталляй Мацкевіч мы гаварылі пра жыццё. Нагода і тэма былі вызначаны святам, якое вось-вось прылятае на крылах вясны. А разам з ім — першыя кветкі, удзячнасць, любоў і пяшчота самым прыгожым, мілым, самым мудрым і надзейным — жанчынам. Амаль заўсёды, калі гавораць пра жынчыну, прысутнічае прыметнік «прыгожая». Ён пасуе і маёй прывабнай субяседніцы. Заўсёды эфектная, абаяльная, сціплая, разважлівая. Калі трэба, будзе адстойваць свой пункт гледжання, іншы раз тактоўна прамаўчыць, бывае асцярожна, каб не закрануць самалюбства суразмоўцы, дасць параду. Пасада абавязвае? Наталля Мацкевіч працуе галоўным спецыялістам аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама, узначальвае раённую арганізацыю ГА «Беларускі саюз жанчын».
Зразумела, што гэта таксама накладвае свой адбітак на асобу: Наталля Францаўна пастаянна навідавоку, сярод людзей, вырашае шматлікія пытанні, найбольш — «жаночыя». Напрыклад, разам з членамі прэзідыума жансавета, з каардынацыйным саветам яна часта сустракаецца з тымі зямлячкамі, якія не выконваюць абавязкаў па выхаванні сваіх дзяцей. Па ініцыятыве Наталлі Францаўны члены арганізацыі збіраюць гуманітарную дапамогу (рэчы, кнігі), якая пасля размяркоўваецца паміж мнагадзетнымі сем’ямі і маламаёмаснымі грамадзянамі. А на святы — падарункі.
Жыццё — галоўны настаўнік педагога па адукацыі Наталлі Мацкевіч, маці траіх дзяцей. Яе старэйшаму сыну 18 гадоў, сярэдняму — 17, а дачушцы — 12. Выхоўвае яна іх самастойнымі, эрудыраванымі, добрымі і спагадлівымі людзьмі. Дарэчы, у Наталлі Францаўны асобыя, самыя цёплыя і шчырыя адносіны з мамай. «Гэта мая пуцяводная зорачка», — ласкава і з любоўю гаворыць яна.
А яшчэ яна лічыць:
— Важна, каб у жанчыны было на каго спадзявацца. Шчасце, калі побач надзейнае, моцнае мужчынскае плячо, якое прыдае ўпэўненасці, трываласці, спакою. Гэта выратаванне, калі ты можаш у пэўныя жыццёвыя моманты даверыць свае душэўныя перажыванні і цябе зразумеюць.
Я ўдзячная лёсу.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *