У баршчэўніка “ядомая” толькі назва

З даўна людзі харчаваліся дарамі прыроды – грыбамі, ядомымі травамі, каранямі, ягадамі. Усё гэта і сёння – частка чалавечага рацыёну.

Але некаторыя прадстаўнікі расліннага свету ўяўляюць для чалавека сур’ёзную бяспеку. У асобных знешне бяскрыўдных раслін сцябло, лісце, карані, ягады, насенне могуць утрымліваць моцнадзеючыя ядавітыя рэчывы, якія здольны выклікаць цяжкія атручванні, апёкі і нават стаць прычынай смерці. Трэба ўлічыць, што і пах некаторых раслін можа выклікаць у чалавека слабасць, галавакружэнне, ваніты.

Сярод іх блёкат – травяністая расліна сямейства паслёнавых.

Воўчае лыка – моцна галінасты кустарнік з сямейства ягадкавых. Плод – ягада сакавітая, ярка-             чырвоная, часам жоўтая. Усе часткі расліны ядавітыя.

Мудранка (вороний глаз) — шматгадовая травяністая расліна з сямейства лілейных. Цвіце ў  маі-ліпені. З кветкі ў ліпені-жніўні ўтвараецца плод – чорна-сіняя буйная ягада. Яе часам прымаюць  за чарніцу або дурніцу.  Расліна вельмі ядавітая, больш за ўсё шмат яду ў шарападобных ягадах.

Асаблівае месца сярод ядавітых раслін займаюць баршчэўнікі, якія атрымалі ў народзе назву “губадуі”. Іх таксічнае дзеянне праяўляецца ў асноўным пры кантакце з адкрытай скурай. Ва ўсіх частках расліны знаходзіцца сок, які ўтрымлівае фуракумарыны. Яны рэзка павышаюць адчувальнасць скуры і дзяцей, і дарослых да сонечнага святла, дакладней да ўльтрафіялетавага апраменьвання. Пры пападанні соку баршчэўніка на скуру ўзнікае мясцовая гіперэмія (пачырваненне), зуд. Пры кантакце пашкоджанай скуры з сонечным святлом утвараюцца ацёкі —  аж да  пухіроў. Акрамя мясцовых магчыма развіццё агульных сімптомаў у першыя гадзіны пасля “знаёмства” з гэтай раслінай (слабасць, галаўны боль, галавакружэнне, ваніты, дрыжыкі, павышэнне тэмпературы цела).

Калі атручванне ядавітымі раслінамі ўсё ж здарылася, неабходна тэрмінова выдаліць яд з арганізма і запаволіць яго ўсмоктванне. Для гэтага трэба выклікаць ірвоту і даць пацярпеламу ўнутр вялікую колькасць (4-5 шклянак) цёплай падсоленай вады. Таксама рэкамендуецца з мэтай акіслення яда-             вітых прадуктаў слабы раствор калію перманганата для прамывання страўніка.

Змяншэнню ўсмоктвання ядаў садзейнічае   прыём актываванага вугалю.

Пры дакрананні да ядавітай расліны трэба прамыць пашкоджаны ўчастак гаспадарчым мылам пад праточнай вадой і неадкладна даставіць пацярпелага ў лячэбную ўстанову.

Ядавітыя расліны складаюць усяго 2 працэнты ад ліку ўсіх астатніх, але верагоднасць сустрэчы з імі дастаткова вялікая.

Марына ЗАВАДСКАЯ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *