Наш дэпутат у парламенце – Леанід Цупрык

Па інфармацыі акруговай выбарчай камісіі Баранавіцкай сельскай выбарчай акругі № 7 па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання, выбары ў Баранавіцкай сельскай выбарчай акрузе № 7 адбыліся.

Агульная колькасць выбаршчыкаў па акрузе – 62645.

Колькасць выбаршчыкаў, якія прынялі ўдзел у галасаванні, – 56 354 (89,96%).

Колькасць галасоў, пададзеных за кожнага кандыдата ў дэпутаты:

Вярэніч Сяргей Васільевіч – 3 350 (5,94%).

Малашчанка Таццяна Сяргееўна – 5 025 (8,92%).

Цупрык Леанід Аляксандравіч – 42 701 (75,77%).

Колькасць галасоў, пададзеных супраць усіх кандыдатаў, – 4 434.

Колькасць бюлетэняў, прызнаных несапраўднымі, – 844.

Дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання па Баранавіцкай сельскай выбарчай акрузе № 7 выбраны Цупрык Леанід Аляксандравіч.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *