Праз агні-пажары

Дысцыплінаваны, адказны, надзейны, чалавек слова, майстар сваёй справы. Гэтыя ўзведзеныя ў надзвычайную ступень словы – толькі невялікі  радок з характарыстыкі аднаго з ляхавіцкіх “надзвычайнікаў”. Прапаршчык унутранай службы Ляхавіцкага РАНС Юрый Смаршчок – прафесіянал з вялікай літары. І з вялікім вопытам. Можна прыблізна ўявіць, праз якія “агні” і “воды” давялося прайсці камандзіру аддзялення пажарных-выратавальнікаў за гады службы. І колькі іх – агнёў-пажараў – за гэты час было, колькі фізічных і маральных сіл, нерваў было падчас іх “спалена” – падліку не паддаецца. Затое добра вядома пра дапаўненні, якія суправаджаюць супрацоўнікаў службы 101. Экстрым як норма жыцця, заражанасць на рызыку, гатоўнасць прыйсці на дапамогу.
Падцягнутасць, уменне насіць форменнае адзенне, заняткі спортам як адзін з атрыбутаў здаровага ладу жыцця і захавання выдатнай фізічнай формы – таксама штрыхі да партрэта Юрыя Іванавіча. Прыклад камандзіра прывёў у спартгарадок і некаторых з больш маладых пажарных-выратавальнікаў. Добры прыклад добрага чалавека, прафесіянала Юрыя Смаршчка, чый партрэт “глядзіць” з Галерэі славы раёна.
Іван КАВАЛЕНКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *