Ад паспяховага старту да стабільнага поспеху

Днямі названы пераможцы нацыянальнага конкурсу “Прадпрымальнік года”. Пастановай Саўміна вызначаны найбольш паспяхова і эфектыўна працуючыя прыватныя прадпрыемствы ў 5 намінацыях.

Дастойна прадстаўлена ў гэтым спісе і Брэстчына. ВПУП “Вікторыя” з Лунінеччыны – сярод лепшых у намінацыі “Стабільны поспех”, баранавіцкае ПВУП “Карбон-механіка” – у намінацыі “Эфектыўны бізнес у сферы вытворчасці”, ТАА “Цэнтр мікрахірургіі вока Макарчука” (г.Брэст) – сярод пераможцаў у намінацыі “Эфектыўны бізнес у сферы паслуг”, а ТАА “Эполь Софт” (таксама з абласнога цэнтра) – у намінацыі “Інавацыйна актыўны бізнес”.

І самая прыемная для нас навіна. Сярод 7 лепшых у намінацыі “Паспяховы старт” ёсць ляхавічане – ТАА “Кампазітная Кампанія”. Віншуем!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *