Зрабіце гэта сёння

Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Ляхавіцкім раёне нагадвае грамадзянам, якія маюць ва ўласнасці аб’екты нерухомасці і зямельныя ўчасткі, што ў 2011 годзе тэрмін уплаты плацяжоў за зямлю і падаткаў на нерухомасць заканадаўствам устаноўлены не пазней 15 лістапада 2011 года.

Адначасова прапаноў-ваем, атрымаўшы паведамленне на ўплату зямельнага падатку і падатку на нерухомасць, не адкладваць на заўтра, а зрабіць  плацяжы датэрмінова ў любым аддзяленні банка ці паштовай сувязі; у інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па месцы знаходжання зямельнага ўчастка або аб’екта нерухомасці; у сельскім выканаўчым камітэце па месцы знаходжання зямельнага ўчастка або аб’екта нерухомасці; праз інфакіёскі ААТ “АСБ “Беларусбанк”, РУП “Белпошта”.

Уплата падаткаў павінна стаць нормай жыцця. Кожнаму плацельшчыку трэба памятаць, што ад яго залежыць дабрабыт грамадства.

Андрэй ТУПІК,
начальнік аддзела падаткаабкладання фізічных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў інспекцыі МПЗ па Ляхавіцкім раёне

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *