Добрай раніцы! Трымайце білецік!

Так прыемна пачынаецца дзень для пасажыраў гарадскога аўтобуса. І ў адказ на шчырую ўсмешку вадзіцеля Анатолія Шчэрбы таксама міжволі ўсміхаешся. Дзівішся яго заўсёднаму    добраму настрою, імкненню падзяліцца ім з іншымі. Уважлівы, добразычлівы, ветлівы і вельмі адказны.  За 38 гадоў вадзіцельскага стажу па якіх толькі дарогах не ездзіў, колькі кіламетраў накруціў на колы яго аўтамабіль – усё не ўспомніш і не падлічыш.
– Споўнілася 18 – атрымаў вадзіцельскае пасведчанне. Здаецца, тады не я выбраў прафесію, яна мяне. У арміі за абаранкам КАМАЗа, пасля 20 гадоў працаваў вадзіцелем у райаграсэрвісе, быў дальнабойшчыкам. Цяпер –  у Баранавіцкім аўтобусным парку. У нашай справе галоўнае  – увага. Да пасажыраў, дарожнай сітуацыі, тэхнікі. Тады прыходзіць вельмі важная для кожнага рэч – асалода ад прафесіі.
Напярэдадні прафесійнага свята хочацца пажадаць Анатолію Антонавічу і ўсім яго калегам шчаслівых дарог, паспяховых рэйсаў і ўдзячных пасажыраў!
Маргарыта КУХТА.
Фота Маргарыты КУХТА.

Слова

віншавальнае

У апошнюю нядзелю кастрычніка ў Беларусі па традыцыі адзначаецца Дзень аўтамабіліста і дарожніка.
Ляхавіцкі раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў віншуюць з прафесійным святам калектывы і ветэранаў дарожна-будаўнічых і дарожна-эксплуатацыйных службаў, аўтамабільных    гаспадарак і аўтасэрвісных прадпрыемстваў, а таксама ўсіх аўтамабілістаў Ляхавіччыны.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *