Дзе правесці Дзень святога Валянціна?

Гэтае свята ўвайшло ў наша жыццё, здаецца, зусім нядаўна, але паспела заваяваць сваіх прыхільнікаў – у асноўным, сярод моладзі. Таму сённяшнія і заўтрашнія праграмы выхаднога дня ў многіх установах культуры прымеркаваны менавіта да яго.
Напрыклад, кінатэатр “Кастрычнік” у райцэнтры сёння запрашае на музычна-забаўляльную праграму “Формула кахання”, што пачнецца ў 20 гадзін. Тухавіцкі і Галаўнінскі СДК прапануюць сваім наведвальнікам вечары адпачынку адпаведна “Любовь сильна, как божество” (пачатак у 18.00) і “Любовь стара, как мирозданье” (пачатак у 21.00). Дыскапраграмы пад назвай “Валянцінка” пройдуць сёння вечарам ва Ураджайнінскім і Жарабковіцкім СДК (пачатак у 21 гадзіну). Турнір “У гонар прыгожага кахання” ў 18 гадзін пачнецца ў Востраўскім СДК, вечар адпачынку “Планета кахання” – у 21 гадзіну ў Падлескім СДК, забаўляльнае шоу “Валянцінка, ці Выбіраем каханне” – у 22 гадзіны ў Русінавіцкім СДК.
А супрацоўнікі Ліпскага і Задворскага СДК вырашылі арганізаваць святочныя праграмы “Прывітанне, мой мілы Валянцін” і “Вер у вялікую сілу кахання” непасрэдна 14 лютага адпаведна ў 18 і 21 гадзіну.
Соф’я МАРЧЫК,
дырэктар РМЦ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *