Дапамажыце следству

22 лістапада 2010 года ў лясным масіве паблізу аўтадарогі “Івацэвічы-Пінск” в. Яглевічы Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці знойдзены косныя астанкі невядомага мужчыны. У ходзе агляду выяўлены прадметы адзення: фрагменты верхняга адзення, як мяркуецца, кіцель камуфляжны зялёнага колеру, байкавая кашуля ў клетку шэра-чырвонага колеру, засцёжка “маланка” пад горла, фрагменты трыкатажнага вырабу чырвонага колеру, фрагменты спартыўных штаноў цёмна-сіняга колеру з трыма белымі палоскамі па баках. У кішэні кіцеля выяўлены тры манеты вартасцю 10 капеек банка Украіны, выпуск 2005 года.

Просім грамадзян паведаміць у органы ўнутраных спраў інфармацыю, якую можна выкарыстаць для ўстанаўлення асобы чалавека.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *