Медыцынскі заезд ляхавіцкіх медыкаў

У апошнюю нядзелю лютага ляхавіцкія медыкі змянілі бальнічныя кабінеты на снежныя схілы, медыцынскі халат – на гарналыжную амуніцыю і адправіліся пакараць вяршыні на трасах гарналыжнага спартыўна-аздараўленчага комплексу «Лагойск».
Літаральна гадзінка з інструктарам – і яны ўжо самастойна і вельмі ўпэўнена стаяць на лыжах, хуценька спускаюцца па трасах і зноў на грузапад’ёмнік, каб атрымаць чарговы зарад бадзёрасці.
Ідэяй з’ездзіць на курорт медыцынскім калектывам, пры гэтым, хто хацеў з сем’ямі, загарэўся галоўны ўрач Георгій Хлябовіч:
– У нас многа маладых кадраў, і вельмі важна, каб у калектыве яны адчувалі сябе камфортна. Такія пазапрацоўныя сяброўскія сюжэты толькі аб’ядноўваюць калектыў. Акрамя гэтага, колькі новага даведаешся пра тых, хто працуе з табой побач: іх захапленні, мары, увогуле, якія яны дома, у сям’і. А колькі эмоцый, уражанняў яны прывезлі з сабой. Прыемна, што нашы медыкі людзі актыўныя, і, як кажуць, толькі «за», каб так здорава правесці час.
Падтрымаў ідэю прафсаюз ЦРБ і часткова дапамог аплаціць затраты. Не засталіся ў баку і спонсары.
Маргарыта КУХТА.

Фота з архива райбальніцы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *