Свяціца – палеская сястра Хатыні. Адроджаная з попелу, яна стала малой радзімай для многіх нашых землякоў

У гады Вялікай Айчыннай фашысты спалілі 9200 беларускіх вёсак, 13 – у Ляхавіцкім раёне. Адна з іх – Свяціца, якую палілі двойчы, прычым 11 сакавіка 1943 года – ушчэнт, застаўся адзін попел…
Але потым былі вызваленне і Перамога. І бясконца мужнае, гераічнае, рукамі і сэрцам узнятае адраджэнне з папялішча. Гэта ёсць шчасце, сінонім якога – жыццё. Сёння ў Свяціцы за паўтысячы жыхароў. Ёсць яшчэ і тыя, хто вайну ведае не па кнігах і не па фільмах, каму давялося са зброяй у руках змагацца з ворагам, хто перацярпеў невыносныя пакуты акупацыі, голад, холад, смерць блізкіх. Яны не стамляюцца паўтараць моладзі: самае галоўнае шчасце – мір, самая вялікая радасць – жыццё, і гэтыя два паняцці ў ідэале непадзельныя. Землякі, людзі памяркоўныя і нераўнадушныя, мудрыя і працавітыя, таленавітыя і майстравыя, яны галоўныя дзеючыя асобы сённяшняга дня. Тут, у Свяціцы, прапісаны творчыя вытокі дынастыі мастакоў-педагогаў Маісеенка, паэткі-краязнаўцы Веры Дыдышка, якая з мужам Уладзімірам Шыловічам сабрала матэрыялы для школьнага музея, а яшчэ Русакевічы, Курловічы, Буйкевічы…
Палеская вёска, светлыя людзі, якія бязмежна любяць сваю малую радзіму і ганарацца яе гісторыяй.

Вольга БАРАДЗІНА.
Фота Маргарыты КУХТА. На здымках: Свяціца і свяцічане.

 

На адным са свяціцкіх дамоў па вуліцы Маладзёжнай шыльда: «Тут жыве ветэран Вялікай Айчыннай вайны». Гэта – Дзмітрый Карпавіч Буйкевіч (на здымку з жонкай Соф’яй Ягораўнай).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *