Бяспека ў кожны дом

У мінулую пятніцу на рыначнай плошчы г. Ляхавічы праводзілася акцыя “Бяспека ў кожны дом”. У ёй прынялі ўдзел службы РАНС, РАУС, таварыства Чырвонага Крыжа, Белдзяржстрах і валанцёры СШ № 2. Падчас акцыі жыхарам горада дэманстравалася работа аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка, уручаліся прапагандысцкія лістоўкі, тлумачылася пра недапушчэнне пакідаць малалетніх дзяцей без нагляду, наступствы “неасцярожнага” курэння, правільнае ўстройства пячнога ацяплення і электраправодкі.

РАНС, назіральныя камісіі сельвыканкамаў правялі абследаванні домаўладанняў грамадзян. Выяўлена мноства фактаў, калі ўстаноўленыя ў домаўладаннях аўтаномныя пажар- ныя апавяшчальнікі знаходзяцца ў непрацуючым стане.

Між тым, аўтаномны пажарны апавяшчальнік з’яўляецца самым эфектыўным сродкам папярэджання пажараў, дзякуючы якому можна выявіць узгаранне на ранняй стадыі, выратаваць маёмасць і, самае галоўнае, – чалавечае жыццё. Часта грамадзяне думаюць, што апавяшчальнік неабходны толькі тым, хто курыць і ўжывае спіртныя напіткі, але гэта не так. У 21 стагоддзі цяжка ўявіць жыццё без верных памочнікаў – электрабытавой тэхнікі.

А кожны электрапрыбор нясе ў сабе верагоднасць таго, што ад яго можа ўзнікнуць пажар. Як паказвае практыка, у жыцці чалавека хаця б адзін раз быў выпадак, калі адбывалася замыканне якога-небудзь электрапрыбора, якое суправаджалася задымленнем, пахам паленай электраправодкі. А калі такое здарыцца ноччу? Застаюцца ж уключанымі ў разетку тэлевізар, халадзільнік, заражаецца мабільны тэлефон…

Па выніках 2011 года ўдзельны паказчык загінуўшых ад пажараў на 100 тысяч насельніцтва ў Рэспубліцы Беларусь склаў 11,7.

Сяргей ГАТОЎЧЫЦ,
старшы інспектар ІДПН РАНС

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *