Што ў злодзея на прыкмеце?

Вясною позіркі злодзеяў скіраваліся на вясковыя дамы, якія засталіся без гаспадароў. Так, у Галаўнінцах з дома ўкралі прадукты харчавання, спіртныя напіткі. Супрацоўнікі крымінальнага вышуку РАУС знайшлі злодзея па гарачых слядах. Ім аказаўся 45-гадовы мясцовы жыхар, які раней ужо меў судзімасць.  Супраць яго ўзбуджана крымінальная справа па ч. 2 арт. 205 Крымінальнага кодэкса, падазроны  затрыманы.

А вось аматара чужога дабра, які  ўкраў з дома ў Дамашах бензапілу і ТВ-прыстаўку з пультам, пакуль не знайшлі. Таксама ўзбуджана крымінальная справа па ч.2 арт. 205 КК.

У апошні час у Брэсцкай вобласці павялічылася колькасць крадзяжоў асабістай маёмасці і махлярскіх дзеянняў. З прапановай варажбы, зняцця сурокаў, рэалізацыі рэчаў, а таксама пад выглядам работнікаў сацыяльных і камунальных службаў махляры ўчыняюць супрацьпраўныя дзеянні. Каб не папоўніць спіс пацярпелых, рэкамендую пазбягаць кантактаў з такімі асобамі. Не пускайце іх у свой дом, бо злачынцы выдатна ведаюць пра месцы, дзе захоўваюцца грошы і іншыя каштоўнасці. Не паддавайцеся спакусе даведацца пра свой лёс, не верце ў тое, што іх «дапамога» можа пазбавіць ад гора і жыццёвых непрыемнасцяў, верне здароўе вам і вашым блізкім.

Калі вы сталі сведкамі супрацьпраўных дзеянняў такіх асоб, па магчымасці запомніце іх прыкметы, нумар аўтамабіля і паведаміце ў міліцыю па тэлефонах
2-48-37, 102 ці ўчастковаму інспектару міліцыі.

 Андрэй СТУДЗЯНІЧНІК,  начальнік РАУС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *