Дарожныя здарэнні ў Ляхавіцкім раёне

Скошаны камень  і інтэрвал бяспекі
У вёсцы Трабавічы пры раз’ездзе трактара, што абкошваў траву ўздоўж дарогі, і рэйсавага аўтобуса здарыўся дарожны інцыдэнт: з-пад колаў сельскагаспадарчай тэхнікі выскачыў камень і трапіў у бакавое шкло аўтобуса. На месца здарэння прыбылі супрацоўнікі АДАІ – парушэнняў з боку трактарыста не выяўлена.
А 4 чэрвеня каля 18 гадзін на вуліцы Леніна ў райцэнтры адбылося ДТЗ.
Вадзіцель аўтамабіля «аўдзі» не выбраў бяспечную дыстанцыю і сутыкнуўся з «мерседэсам», які рухаўся ўперадзе ў спадарожным напрамку.
У аварыі ніхто не пацярпеў. Алкатэстар паказаў у крыві вадзіцеля «аўдзі» 2,2 праміле алкаголю. На парушальніка складзены два пратаколы.
Без штрафу не застанецца і пацярпелы бок – гаспадар «мерседэса» кіраваў машынай без допуску на ўдзел у дарожным руху.

Парушэнне   з колерам
Суботнім вечарам падчас рэйда супрацоўнікі АДАІ спынілі на вясковай дарозе трактар. Пры праверцы змесціва яго паліўнага бака было выяўлена, што выкарыстоўваецца афарбаваная ў зялёны колер салярка. Вадзіцель – жыхар Ляхавіцкага раёна, уласнік сельскагаспадарчай тэхнікі – патлумачыў, што купіў дызельнае паліва ў невядомага мужчыны.
На трактарыста складзены два пратаколы: за кіраванне транспартным сродкам без вадзіцельскага пасведчання (яго ён быў пазбаўлены летась) і за незаконны абарот нафтавага вадкага паліва.
Аляксандр АНІКЕВІЧ,
старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *