Супрацьзаконныя «запасы». У Ляхавіцкім раёне ў вяскоўца знойдзена зброя
Дзяржінспектары Баранавіцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету сумесна с супрацоўнікамі Ганцавіцкага РАУС знайшлі ў доме жыхара вёскі Свяціца, грамадзяніна Расійскай Федэрацыі, які мае па-сведчанне на права жыхарства ў нашай краіне і не з’яўляецца паляўнічым, незарэгістраваныя гладкаствольную і дзве пнеўматычныя стрэльбы, больш за 800 розных патронаў (з іх 147 да наразной зброі), а таксама два кілаграмы пораху і тры штык-нажы. Да ўсяго – тры рыбалоўныя сеткі, 15 літраў самагону і 60 літраў брагі.
Грамадзянін 1958 г.н. будзе прыцягнуты да адказнасці адразу па некалькіх адміністрацыйных артыкулах. Пасля правядзення балістычнай экспертызы ў яго адносінах можа быць узбуджана і крымінальная справа.
Сяргей ВАШЧЫЛКА,
старшы дзяржінспектар Баранавіцкай міжрайінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.
Фота з сайта Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.