Супраць снегу ёсць прыёмы

То снегам вуліцы замяце, то марозам ударыць, то інеем правады пакрые – зімовы характар не жартаўлівы. Толькі і паспявай прыбіраць, расчышчаць, рамантаваць і выпраўляць. Клопату нямала. Работнікі камунгаса, узброіўшыся лапатамі, прызваўшы на дапамогу тэхніку, большы час сутак займаюцца ачысткай ад снегу гарадскіх вуліц, плошчаў, праездаў. Без работы сядзець не даводзіцца і рабочым па добраўпарадкаванні Вользе Краснянковай і Святлане Рабаконь (на здымку): яны ў адказе за парадак на цэнтральнай вуліцы горада – Леніна.
Як прыемна выйсці раніцай з пад’езда, а перад табой расчышчана шырокая дарожка, нібы і не падаў усю ноч снег.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *