Вечар «пры свечках»

Выдатная нагода гэты нядзельны выхадны завяршыць вечарам «пры свечках». І не толькі па нейкай лірычнай прычыне, а таму, што 11 лістапада адзначаецца Міжнародны дзень энергазберажэння. У шэрагу краін, у тым ліку і ў Беларусі, мэтай гэтай каляндарнай акалічнасці з’яўляецца прыцягненне ўвагі грамадскасці да рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў і развіцця аднаўляемых крыніц энергіі.
Традыцыйна праводзяцца тэматычныя семінары, лекцыі, акцыі, выставы, класныя гадзіны ва ўстановах адукацыі. Вось і на гэты раз ва ўсіх школах нашага раёна 9 лістапада будзе праводзіцца акцыя, прымеркаваная да Міжнароднага дня энергазберажэння пад дэвізам «Зберагчы – значыць захаваць!».

Падрастаючае пакаленне павінна зразумець і ўсвядоміць, як важна рацыянальна выкарыстоўваць энергарэсурсы, а для гэтага неабходна сфарміраваць навыкі эканоміі і беражлівасці не толькі ў стаўленні асобы, але і адпаведныя адносіны да навакольнага асяроддзя.
Не сакрэт, што разнастайнасць бытавой тэхнікі, камп’ютарызацыя, рост вытворчасці, дабрабыту насельніцтва і многае іншае значна павялічылі спажыванне энергіі. З іншага боку, а што тут дзіўнага – мы жывём у трэцім тысячагоддзі. Яно, канешне, так, але прагрэс зусім не выключае гаспадарскі падыход да карыстання энергіяй. Давайце скарыстаемся хаця б элементарнымі парадамі: выключым лішняе святло, выдалім накіп у электрачайніках і пральных машынах, выцягнем з разеткі зарадныя прыстасаванні, дадзім адпачнуць тэлевізарам. Вельмі карысна гэта і для здароўя, і для тэхнікі, а яшчэ для навакольнага асяроддзя.
А вечар «пры свечках» дарэчы не толькі ў міжнародны энергазберагальны, а ў любы з 365 дзён года.
Вольга ПЯТРОВА.

Ілюстрацыя з сайта http://www.stost.ru

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *