Не піву і слабаалкагольным напіткам у грамадскіх месцах

Інфармацыйна-прафілактычная акцыя «Не піву і слабаалкагольным напіткам у грамадскіх месцах» праходзіць у Беларусі 22-28 лютага, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Акцыя, ініцыятарам якой выступіла Міністэрства аховы здароўя, праходзіць пад дэвізам «Разам абаронім здароўе дзяцей і моладзі ад піва і слабаалкагольных напіткаў». Яна арганізавана ў мэтах рэалізацыі палажэнняў Нацыянальнай праграмы дэмаграфічнай бяспекі на 2007-2010 гады.
У ходзе акцыі прадугледжана актыўнае інфармаванне насельніцтва аб недапушчальнасці ўжывання піва і слабаалкагольных напіткаў дзецьмі і моладдзю, аб негатыўных наступствах для здароўя празмернага ўжывання піва і слабаалкагольных напіткаў дарослымі, забароне на ўжыванне піва і слабаалкагольных напіткаў у грамадскіх месцах.
Разам з Міністэрствам аховы здароўя плануецца ўдзел міністэрстваў унутраных спраў, адукацыі, інфармацыі, культуры, спорту і турызму, а таксама Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі.
БЕЛТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *