А «НанаСплаў» дзелавы. У абласным цэнтры прайшоў IV Міжнародны форум-выстава дзелавых кантактаў «Брэст-2019»

Намеснік дырэктара «НанаСплава» Дзяніс Лабар і менеджар Вікторыя Сокал ля стэнда таварыства на форуме-выставе.

Каля 150 кампаній з 20 краін свету на плошчы ў 1,5 тысячы квадратных метраў у лёгкаатлетычным манежы прэзентавалі свае тавары і паслугі ў розных галінах эканомікі: вытворчасці харчовых прадуктаў, будаўнічых матэрыялаў, тавараў лёгкай і хімічнай прамысловасці, машынабудавання, металургіі, сельскай гаспадаркі, транспартныя і лагістычныя, выдавецкай дзейнасці, турызму. Сярод удзельнікаў былі прадпрыемствы і арганізацыі Ляхавіцкага раёна: навукова-тэхналагічны парк таварыства з абмежаванай адказнасцю «Фермент» (спецыялізуецца на выпуску гатовых кармоў і кармавых дабавак для сельскагаспадарчай жывёлы, удабрэнняў на аснове торфу і іншых ферментных прэпаратаў, а таксама на навуковых даследаваннях і распрацоўцы ў галіне біятэхналогій), ТАА «НанаСплаў» (займаецца рэалізацыяй матэрыялаў для ліцейнай вытворчасці асобай тэхналогіі, з’яўляецца дылерам размешчанага на тэрыторыі раёна ліцейнага прадпрыемства «ТМТ». Пастаўляе прадукцыю не толькі па Беларусі, але і ў краіны Еўропы), ААТ «Ляхавіцкі кансервавы завод».
Намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Навагран адзначыў, што айчынныя і замежныя кампаніі праяўлялі інтарэс да ляхавіцкай экспазіцыі. Будзем спадзявацца, што гэта зацікаўленасць увасобіцца ў дзелавыя пагадненні і заключаныя кантракты.
А 12 красавіка прайшла прэзентацыя рэгіёнаў «Турыстычны прадукт Брэсцкай вобласці». Пра патэнцыял Ляхавіцкага раёна расказвала галоўны спецыяліст райвыканкама Надзея Лапіч.
Галіна КАНЬКО.

Фота Надзеі ЛАПІЧ.