Конкурс творчых работ «Мой горад — Ляхавічы»

Праз 2 тыдні чарговы дзень нараджэння — 520-годдзе — адзначаць нашы Ляхавічы.

Да свята горада прымеркавана шмат цікавых мерапрыемстваў, сустрэч і праектаў. Адзін з іх — конкурс творчых работ «Мой горад — Ляхавічы», аб’яўлены «Ляхавіцкім веснікам», аддзелам адукацыі, раённай арганізацыяй РГА «Белая Русь» пры ўдзеле аддзела па справах моладзі райвыканкама і райкама БРСМ.
Запрашаем школьнікаў, гімназістаў, навучэнцаў ЛДАКа паспрабаваць свае сілы, выказаць думкі і меркаванні ў наступных конкурсных намінацыях:
· гісторыка-культурны ракурс;
· дзень сённяшні: працуем, адпачываем, марым, імкнемся;
· землякі-ляхавічане.

Работы можна дасылаць на электронны адрас раёнкі Ljahav_ves@cmi.by, прыносіць непасрэдна ў рэдакцыю ці аддзел адукацыі да 10 верасня 2012 года ўключна.
Аўтары лепшых работ будуць адзначаны дыпломамі арганізатараў конкурсу.

2 thoughts on “Конкурс творчых работ «Мой горад — Ляхавічы»

  • 07/09/2012 в 08:05
    Permalink

    а ці можа ўдзельнічаць не навучэнец, а чалавек, які працуе? (ну як выключэнне 😉 )

  • 07/09/2012 в 14:34
    Permalink

    Безумоўна, Таццяна, запрашаем !

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *