Ваенны максімум «Доблесці пакаленняў». Ваенна-патрыятычны клуб «Доблесць пакаленняў» – лепшы ВПК Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

– Бачыць, як юнакі і дзяўчаты аддаюць усе сілы падчас страя-
вой падрыхтоўкі, стараюцца не падвесці свайго кіраўніка, укладваюць усю душу ў свае выступленні – для мяне гэта гонар! З любоўю да Бацькаўшчыны, з адказнасцю за яе будучыню нашы гімназісты прадстаўлялі свой ваенна-патрыятычны клуб «Доблесць пакаленняў» на ўзроўні рэспублікі, – адзначае кіраўнік ВПК Віктар Яварчук.
Для гэтых рабят школьны расклад штодня, лічы, дапаўняецца і раскладам з элементамі ваеннай падрыхтоўкі і не толькі. Не паспелі
атрымаць хвіліну славы і віншаванні ад перамогі сярод ВПК Ваенна-паветраных Сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны Узброеных Сіл краіны, як перайшлі да падрыхтоўкі да новых выпрабаванняў. На кану тое, што даражэй золата – званне лепшага ваенна-патрыятычнага клуба ва Узброеных Сілах.
Лакацыя не падобна на школьныя каардынаты. Цяпер рабятам давялося пражыць тры дні ў самым што ні ёсць армейскім
рэжыме. Базіраваліся ў ваенным гарадку Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.
Сёлетнія старты першыя – ад таго і яшчэ больш ганарова быць пераможцам!
У кожным злучэнні, у воінскіх часцях прайшлі свае агляды,
лепшыя – а гэта сем каманд з розных куткоў краіны – з’ехаліся ў ваенны гарадок, каб першымі запісаць у гісторыю конкурсу свае імёны.

Сёння ў Беларусі створана 69 ваенна-патрыятычных клубаў, гэта больш за дзве тысячы юных патрыётаў, якія са школьнай парты свядома выбралі ваенную форму як сімвал заўсёднай гатоўнасць стаць на абарону сваёй Радзімы.

Гімназісты адразу ацанілі ўзровень канкурэнцыі, ведалі, што побач спаборнічаюць лепшыя. Першы дзень у многім атрымаўся ўрачыста-святочным. Пачаўся агляд з цырымоніі адкрыцця, дзе страявым крокам удзельнікі лепшых клубаў краіны прайшліся па ваенным пляцы, а затым пачаліся выступленні. Гімназісты як заўжды ярка прэзентавалі сваю «Доблесць пакаленняў» – як і належыць строга, але разам з тым кранальна і шчымліва. Ваенная песня і інсцэніроўка – таксама на вышыні, рабяты ведаюць, пра што спяваюць, пра што гавораць – у кожным цячэ кроў пакалення пераможцаў, у кожным памяць герояў. А значыць і віктарына па ваеннай гісторыі – справа гонару!
Салдацкі расклад прадоўжылі вячэрняй прагулкай з песняй, а ў падарунак – экскурсія па музеі Ваеннай акадэміі.
На гадзінніку 6.00, а значыць армейскі пад’ём кліча на зарадку.
Другі этап – практычны. У руках аўтамат: тэст па агнявой падрыхтоўцы, разборка-зборка АК-47 – і праявіце сябе ў трапнасці выстралу.
…Экіпіроўка, атрыманне зброі – і рухаемся на новае месца. Арганізатары конкурсу стварылі для рабят сапраўдны ваенны максімум. Патрыётаў сустракалі на палігоне. Псіхалагічная трэніроўка – гэта для рабят новае-невядомае, але такое цікавае, выклік сабе і сваёй смеласці. Удзельнікаў чакала абкатка танкамі з выкарыстаннем імітацыйных сродкаў: узрыўпакетаў, халастых патронаў і дымавых шашак. Сітуацыя хоць і змадэляваная, але максімальна набліжаная да баявой абстаноўкі. Толькі ўявіце, што адчувае юнак, калі над ім праязджае танк, – эмоцыі зашкальваюць, час вытрымкі, дысцыпліны і праверкі на стрэсаўстойлівасць.
Другі этап хоць і вядомы, аднак усё ж багаж ведаў папоўніўся. Юныя патрыёты вывучалі асновы арыентавання на мясцовасці і правілы выжывання.
І ўсё гэта нашы рабяты прайшлі на выдатна – не спалохаліся,
не разгубіліся, а паказалі камандны дух патрыётаў. Час пазнаёміцца з тымі, хто на передавой: Даніла Маслоўскі – камандзір, Кірыл Цуркан, Серафім Рамейка, Максім Лугом, Віталій Русакевіч, Ягор Богдан, Павел
Клявец, Ганна Татарыновіч, Вольга Македановіч.
– Узровень сур’ёзны. Усё прадумана. Рабяты ўбачылі, як жыве сучасная беларуская армія. І самае важнае, што яны ў захапленні ад таго, чым жылі гэтыя тры дні, займаліся побач з салдатамі, вучыліся мужнасці. А калі гімназісты на пляцы дакладна адбівалі крок – гонар зашкальваў, нашы – лепшыя! Калі на пад- вядзенні вынікаў прагучала
«Доблесць пакаленняў» – лепшы ваенна-патрыятычны клуб ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь – не верылі шчасцю. Рабяты атрымалі ў падарунак сувенір на ўсё жыццё – імянныя часы. Наша агульная перамога! – расказвае кіраўнік клуба Віктар Яварчук.
Рыта КРАСАВІЦКАЯ.