Ідэолаг — работа, у якой няма дробязяў

Як неаднаразова падкрэслівалася падчас пленарнага пасяджэння, якім у Кобрынскім ГДК завяршылася абласная навукова-практычная канферэнцыя, выразным і пераканаўчым сведчаннем выніковасці ідэалагічнай работы з’яўляецца стан эканомікі і, адпаведна, узровень жыцця людзей. А ўбачанае падчас работы секцый сведчыла на карысць стваральнага развіцця Брэстчыны. На вопыце вытворчых прадпрыемстваў, устаноў сацыяльнай сферы ідэалагічны актыў вобласці вывучаў такія актуальныя пытанні, як сучасныя падыходы да арганізацыі і правядзення ідэалагічнай работы; роля ідэолагаў у вытворчай, сацыяльнай, культурнай і кіраўніцкай сферах; роля грамадскіх аб’яднанняў у сістэме ідэалагічнай работы; пераемнасць яе форм і іншыя.
Аргументы на карысць таго, што слова ўвасабляецца ў канкрэтную справу, былі атрыманы па канкрэтных адрасах на маршруце канферэнцыі: “Брэстводаканал”; Брэсцкі электратэхнічны завод, “Брэстгазаапарат”, ААТ “ТК “Бярэсце” Брэсцкага раёна, РУП “Белтэлекам”, Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт, Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Пушкіна, абласны ліцэй імя П. М. Машэрава і іншыя.
Старшыня абласнога выканаўчага камітэта Канстанцін Сумар дэталёва прааналізаваў формы і метады ідэалагічнай работы па забеспячэнні выканання праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця Брэстчыны ў Год якасці. Губернатар вобразна назваў галоўным ідэалагічным элементам эканоміку і адзначыў: нашы прадпрыемствы павінны спрацаваць так, каб наша эканоміка дазваляла ажыццяўляць усе сацыяльныя пераўтварэнні, якія стаяць на парадку дня. А мэтай гэтых пераўтварэнняў з’яўляецца паляпшэнне якасці жыцця насельніцтва. Работа, у якой няма дробязяў, – гэтым вы-значэннем Канстанцін Сумар падкрэсліў важнасць паўсядзённага, сістэмнага вырашэння задач, што стаяць перад ідэолагамі вобласці.
Усе, хто выступіў на пленарным пася-джэнні, у сваю чаргу, акцэнтавалі ўвагу на ўплыве ідэалагічнай работы на павышэнне эфектыўнасці эканомікі – калі размова ішла пра вытворчасць, паўсюдна – на фарміраванне каштоўнасных арыенціраў, свядомасці, адказнасці і іншых абавязковых складальнікаў стваральнай дзейнасці.
Першы намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Наталля Пяткевіч, якая ўдзельнічала ў канферэнцыі, станоўча ацаніла ўзровень ідэалагічнай работы Брэстчыны па забеспячэнні выканання праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна. Наталля Уладзіміраўна аргументавала гэта і вынікамі сацыялагічнага апытання: жыхары Брэсцкай вобласці ў большай ступені задаволены ўзроўнем свайго жыцця, чым жыхары іншых рэгіёнаў. Яна падкрэсліла, што менавіта ў акцэнце нашага часу трэба працаваць ідэолагам, і выказала сваё бачанне сённяшняй ідэалагічнай вертыкалі. Пастаяннае павышэнне кваліфікацыі ідэалагічных кадраў, іх сучаснае мысленне і аператыўнае рэагаванне на задачы дня, недапушчальнасць фармалізму ў рабоце – на гэтыя і іншыя аспекты Наталля Пяткевіч звярнула ўвагу ўдзельнікаў канферэнцыі. Ідэалагічная работа накіравана на паляпшэнне ўзроўню і якасці жыцця людзей, калі гаварыць пра канчатковую мэту. Інфармаванне насельніцтва, дакладныя адказы на пытанні, якія цікавяць людзей, выяўленне бытавых праблем, з якімі чалавек сутыкаецца паўсядзённа, і дапамога ў іх вырашэнні і многае іншае з’яўляецца раскладам кожнага дня ідэалагічных работнікаў. Наталля Уладзіміраўна гаварыла таксама пра выхаванне моладзі і ролю ў гэтым БРСМ, задачы прафсаюзаў і іншых грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў.
Першы намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Наталля Пяткевіч асобна вызначыла актуальныя задачы, якія сёння стаяць перад сродкамі масавай інфармацыі. Наталля Уладзіміраўна падкрэсліла важную ролю прэсы ў забеспячэнні выканання праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны ў Год якасці.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *