Слова віншавальнае

Раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў накіравалі віншаванне калектыву ААТ «Ляхавіцкі кансервавы завод» з 70 -годдзем з дня заснавання прадпрыемства.

Адзначаны яго ўклад ва ўмацаванне эканомікі раёна, прымнажэнне лепшых традыцый якасці, пастаянная работа над асартыментам на аснове мадэрнізацыі вытворчасці, расшырэннем рынкаў збыту прадукцыі.

Райвыканкам і райсавет дэпутатаў пажадалі працоўнаму калектыву завода новых здабыткаў і поспехаў.