Усё пачыналася… з салянкі. 70 гадоў назад у Ляхавічах пачаў працаваць кансервавы завод

Было гэта ў чэрвені 70 гадоў назад: у Ляхавічах пачаў працаваць кансервавы, які ў свой першы год выпусціў 49 тысяч умоўных слоікаў кансерваў. Увесь час калектыў пашыраў асартымент
прадукцыі, удасканальваў рэцэптуру, мадэрнізаваў вытворчасць, шукаў і знаходзіў новыя рынкі збыту (нават ва ўмовах вострай канкурэнцыі напачатку гэтага стагоддзя). І заўжды нязменна высокай заставалася якасць прадукцыі. На яе карысць –натуральнасць, выдатны смак і, што не менш важна, прымальныя цэны.

Па фірменнай рэцэптуры

Каля 70 працэнтаў сыравіны вырошчваюць кансерваўшчыкі самі – на палях падсобнай гаспадаркі (агульная плошча«агарода» – 180 гектараў). Усё гэта дзень за днём перапрацоўваецца: варыцца ,
тушыцца, марынуецца і ператвараецца ў кансервы, якіх выпускаецца звыш 120 найменняў. Прычым, як зазначае тэхнолаг прадпрыемства Святлана Войцік, большасць рэцэптаў распрацоўваюць тутэйшыя спецыялісты ў акрэдытаванай заводскай вытворчатэхналагічнай лабараторыі.

Дырэктар Аляксандр Вашчук.

Уся прадукцыя мае дэкларацыі адпаведнасці тэхнічным рэгламентам Мытнага саюза.  У мінулым годзе з’явіліся навінкі ў мініяцюрных шкляных слоічках – клубнічнае і малінавае варэнне. Пакупнікі ацанілі, і ўжо сёлета і аднаго, і другога плануецца прыгатаваць у 10 разоў больш –5 тон клубнічнага і 10 малінавага.

Кансерваўшчыкі спадзяюцца, што па смаку пакупнікам прыйдзецца і фірменнае леча. А яшчэ некалькі гадоў назад спецыяльна для дзіцячага харчавання тут распрацавалі
рэцэптуру агуркоў без вострых прыпраў і спецый, якія і сёння карыстаюцца попытам.

З «Крыштальным яблыкам»

Ляхавіцкая кансерваваная прадукцыя неаднойчы ацэньвалася своеасаблівым знакам якасці – «Крыштальным яблыкам». Ананасавы і апельсінавы сокі для дзіцячага харчавання маюць вышэйшую адзнаку рэспубліканскага конкурсу, які праводзіць навукова-практычны цэнтр па харчаванні НАН Беларусі сярод кансервавых заводаў краіны.

Гран-пры конкурсу спажывецкіх пераваг «Прадукт года-2017» уручаны Ляхавіцкаму прадпрыемству за таматны соус, салаты, сокі. А годам раней быў дыплом ІІІ ступені за лінейку кансерваў «Ляхавіцкае задавальненне».

У цэхах работа кіпіць незалежна ад надвор’я. На канвееры слоікі з салатамі, сокамі, соусамі, нарыхтоўкамі для першых страў, саленнямі, варэннямі. Іх далейшы шлях – магазіны, сталовыя ўстаноў адукацыі, аховы здароўя.

Запатрабаваны ляхавіцкія кансервы не толькі ў Беларусі. Раней адпраўлялі прадукцыю ў Мурманск, Казань, іншыя рэгіёны Расіі, але рабілі гэта праз пасрэднікаў. Цяпер арганізавалі прамыя пастаўкі ў
краіну-суседку. Сёлета экспарт прынёс прадпрыемству 45 тысяч долараў, расказвае начальнік камерцыйнага аддзела Святлана Зязюля.

Дырэктар прадпрыемства Аляксандр Вашчук удакладняе: у планах выпуск экспартаарыентаванай прадукцыі. І падкрэслівае, што гэта адкрывае шырокія магчымасці для мадэрнізацыі вытворчасці і
выхаду завода на новы ўзровень. Падпісаны кантракт на пастаўку
бярозавіку ў Польшчу. У планах – сумесны праект з кіргізскімі прадпрыемствамі. Маюцца рэальныя магчымасці выхаду на рынак Еўрасаюза.

На заводзе склалі топ-3 найбольш запатрабаванай прадукцыі. Тройку прызёраў замыкае салянка, на яе заўсёды добры попыт.  На другім месцы па папулярнасці – боршч,расольнікі, марынаваныя
буракі. А лідар – кансерваванаешчаўе, якое наш завод і вырошчвае, і перапрацоўвае. Па яго прыгатаванні наша вытворчасць па-за канкурэнцыяй.

Мы – калектыў

Сем дзесяцігоддзяў назад у штаце завода было 43 чалавекі, цяпер – 130. Менавіта людзі – сапраўдны гонар прадпрыемства.

Вадзіцель пагрузчыка Андрэй  Ганчарык, афарміцель гатовай прадукцыі Галіна Каваленка, апаратчык Святлана Чалевіч.

Так тут гавораць пра ветэранаў Зою Скіндзер, Ганну Капцэвіч, Таісію Ганчарову, Таццяну Пішч і Алену Пішч, Надзею Тулінаву, Эдуарда Зелянеўскага, Валянціну Вінель, Станіслава Татарыновіча, Вячаслава Хмарука і іншых.

Галоўны энергетык Уладзімір Віруцін і токар Іван Трыбухоўскі.

Заслужаным аўтарытэтам у калектыве карыстаюцца апаратчык стэрылізацыі кансерваў Святлана Чалевіч, афарміцель гатовай прадукцыі Галіна Каваленка, падрыхтоўшчык харчовай сыравіны і матэрыялаў Галіна Пацукевіч, вадзіцель пагрузчыка Андрэй Ганчарык, трактарысты-машыністы падсобнай гаспадаркі Аляксандр Андрусевіч і Мікалай Дуброўка, хімік-тэхнолаг Тамара Ка-
вальчук, кладаўшчык Алена Бушэйка, токар Іван Трыбухоўскі, вадзіцелі Сяргей Паўлоўскі і Генадзій Бушэйка, слесар-электрык Артур Шваль, аграном Аляксандр Кунцэвіч, майстар участка Галіна Патоцкая і многія іншыя.

Механізатары Аляксандр Андрусевіч, Сяргей Буйкевіч, Іван Лапіч, Уладзімір Бакун, Дзмітрый Бунель, Віктар Свірыд.

Несправядлівым будзе не прыгадаць у біяграфіі прадпрыемства Леаніда Лейчанку, які на працягу 38 гадоў быў дырэктарам і шмат зрабіў па тэхнічным перааснашчэнні вытворчасці. А яшчэ Леанід
Паўлавіч нацэліў калектыў прафесіяналаў дастойна трымаць марку аднаго са старэйшых перапрацоўчых прадпрыемстваў краіны.

Хімік-тэхнолаг Тамара Кавальчук.

Кладаўшчык Алена Бушэйка і вадзіцель пагрузчыка Уладзімір Ганчарык.

Апаратчык стэрылізацыі кансерваў Святлана Чалевіч і афарміцель гатовай прадукцыі Галіна Каваленка.

Майстар участка Галіна Патоцкая і вадзіцель пагрузчыка Леанід Рахманец.

Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.