ТАА шырокага профілю. І радыуса дзеяння

Функцыянальна, эстэтычна, у якасным выкананні, па прывабным кошце – гэтыя словы найлепш характарызуюць прадукцыю ТАА «Белпрамтрэйдынг».

Дырэктар Сяргей Юшкевіч.

За амаль 15 гадоў свайго існавання з невялікага, спецыялізаванага на нарыхтоўцы і перапрацоўцы драўніны цэха таварыства «вырасла» да шматпрофільнага прадпрыемства. Тут паралельна рабоце з драўнінай ажыццяўляюць рамонт дэталяў, вузлоў і агрэгатаў аўтатрактарнай і сельскагаспадарчай тэхнікі, гандлююць запаснымі часткамі і расходнымі матэрыяламі да яе – оптам і ў розніцу, асвоілі і пачалі аказваць паслугу па пакосе травы.
– Карыстаюцца попытам і паслугі ротарнай касілкі. Нікому не адмаўляем. У выпадку з продажам запасных частак сельгаспрадпрыемствам нярэдка нават пагаджаемся на адтэрміноўку па аплаце работ, – адзначае прыемны для кліентаў бонус дырэктар прадпрыемства Сяргей Юшкевіч.
Што прапануе фірменны гандаль «Белпрамтрэйдынга»? Дэталі, вузлы, шматлікія прыналежнасці да грузавых і легкавых аўто, трактароў МТЗ, сельскагаспадарчай тэхнікі. Прысутнічае шырокая наменклатура фільтраў, тэхнічных вадкасцяў, акумулятарных батарэй. Пры неабходнасці інжынер-механік Валерый Юрчык выступіць у ролі кансультанта, параіць найлепшы з магчымых выбар.

На такіх і не толькі вырабах спецыялізуецца Мікалай Мацулевіч.
Інжынер-механік Валерый Юрчык і майстар-рамонтнік Васілій Чурылаў.


Няма яшчэ і года, як «Белпрамтрэйдынг» абзавёўся паркам абсталявання для аказання паслуг па апрасоўцы рукавоў высокага ціску, рамонце і настройцы паліўных помпаў высокага ціску для дызельных рухавікоў, фарсунак. За гэтай паслугай на адрас вуліца Энергетыкаў, 3 у Ляхавічах едуць заказчыкі ў тым ліку з Ганцавіцкага і Клецкага раёнаў.
Але найбольш профільным актывам прадпрыемства працягвае заставацца дрэваапрацоўка. Палетная дошка адгружаецца ў Літву і Германію, якая параўнальна нядаўна набыла і партыю вырабленых на нашым прадпрыемстве еўрападдонаў. Нямецкім, а таксама прыбалтыйскім і чэшскім вектарамі вызначаюцца накірункі продажу дроў.
…Чарговая ажурная альтанка амаль гатова. Майстру драўляных вырабаў Мікалаю Мацулевічу заставалася выканаць некаторыя фінішныя работы, і эксклюзіўная прыгажосць адправіцца на адрас заказчыка. Розных варыянтаў альтанкі, вырабы гаспадарча-быта-
вога прызначэння і многае іншае, у тым ліку па асабістых заказах кліентаў, гатовы выканаць Сяргей Варвашэвіч.
Аснова – вытворчасць, але «Белпрамтрэйдынг» – гэта яшчэ і дабрачыннасць. Дапамагаюць дзіцячым установам раёна, падтрымліваюць спорт і займаюцца ім самі. Міні-футбольная каманда прадпрыемства з’яўляецца дзеючым чэмпіёнам і ўладальнікам кубка раёна, змагалася на абласным і рэспубліканскім турнірах.

Бухгалтарскія абавязкі Алена Сцепачова і Алена Македановіч сумяшчаюць з работай у магазіне.


Пётр Юзэфовіч, Васілій Мазоль, Мікалай Прашчуровіч, Раман Домніч, Валерый Філіпчык, Мікалай Кудзін, Васілій Стаянаў і іншыя – каманду «Белпрамтрэйдынга» фарміруюць 3 дзясяткі чалавек. Вы можаце быць у іх ліку: у сувязі з ростам аб’ёмаў работ прадпрыемству патрабуюцца новыя супрацоўнікі.

Іван КАВАЛЕНКА. Фота аўтара.