З днём нараджэння, любімы горад! Ляхавічы адзначаюць 527-годдзе
Дзень нараджэння – свята, як правіла, сямейнае. Павіншаваць «віноўніка» па традыцыі збіраюцца родныя, блізкія,сябры. А іх у нашым выпадку больш за 10 тысяч – менавіта столькі жыхароў
у райцэнтры.
Ляхавічам 527 гадоў. І няхай сабе не юбілей, але дата салідная, з глыбокім падтэкстам, аздобленая слаўнай гісторыяй і адметным сённяшнім днём.
Зараз практычна немагчыма аднавіць малюнкі паўтысячагадовай даўнасці, але гэта ніколькі не перашкаджае нам ведаць і шанаваць гарадскую «біяграфію». А яшчэ «ЛВ» час ад часу прапануе землякам захапляльныя падарожжы па эпохах і падзеях.
Сённяшняя фотападборка – яшчэ адна магчымасць вярнуцца на дзесяцігоддзі назад, убачыць, успомніць і параўнаць: як было і як ёсць.
Тое, што было – незабыўна і хвалююча. Тое, што ёсць – прыгожа
і перспектыўна.
Святлана БЕЛЬМАЧ.
Фота з архіва «Ляхавіцкага весніка».