Завяршальным акордам на Ляхавіччыне стала медыцынскае наваселле Ганчароўскай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі

Цяпер дакладна – выканана на ўсе сто працэнтаў! Гэта пра даручэнне Кіраўніка дзяржавы ўзмацніць якасць і даступнасць медыцынскай дапамогі ў вёсцы, якое гучала падчас нарады па актуальных пытаннях аховы здароўя.

Завяршальным акордам на Ляхавіччыне стала медыцынскае наваселле Ганчароўскай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі. У самыя кароткія тэрміны прадастаўленыя 133 квадратныя метры ў іншым будынку ператварыліся ў сучасны шматфункцыянальны медыцынскі цэнтр у сельскай мясцовасці.

Сёння АУАП знаходзіцца ў будынку, дзе размешчаны Ганчароўскі сельвыканкам, а таксама аддзяленне паштовай сувязі. Пагадзіцеся, зручна! Тым больш, да будынка падведзены ўсе камунікацыі.

Падрабязнасці ў бліжэйшым нумары «Ляхавіцкага весніка».