Гэта сумесная маёмасць

Маёмасць, нажытая мужам і жонкай падчас шлюбу, незалежна ад таго, на каго з іх яна куплена або на каго ці кім з іх унесены грашовыя сродкі, з’яўляецца іх агульнай сумеснай уласнасцю. Сумесная ўласнасць захоўваецца нават пры скасаванні шлюбу, незалежна ад таго, колькі часу прайшло з моманту яго скасавання.
Муж і жонка маюць права ўступаць у здзелкі паміж сабой адносна маёмасці, якая з’яўляецца ўласнасцю кожнага з іх. Да такога заканадаўства адносіць маёмасць, якая належыць мужу і жонцы да ўступлення ў шлюб, а таксама атрыманая імі падчас шлюбу ў дар ці ў парадку наследавання.

Каб заключыць здзелку паміж мужам і жонкай (былымі мужам і жонкай) у адносінах маёмасці, якая з’яўляецца іх агульнай сумеснай уласнасцю, трэба змяніць прававы рэжым маёмасці. Спосабы змянення рэжыму залежаць ад таго, знаходзяцца яны ў шлюбе ці ўжо з’яўляюцца былымі мужам і жонкай.
Муж і жонка ў шлюбе могуць: заключыць шлюбны дагавор, устанавіўшы долевую ўласнасць ці ўласнасць кожнага з іх на маёмасць; атрымаць пасведчанне аб праве ўласнасці на долю ў маёмасці, нажытай падчас шлюбу – як у роўных долях, так і ў долях, указаных мужам і жонкай.
Былыя муж і жонка могуць: атрымаць пасведчанне аб праве ўласнасці на долю ў маёмасці; заключыць дагавор раздзелу маёмасці, набытай падчас шлюбу.
Указаныя натарыяльныя дзеянні ажыццяў-ляюцца толькі пры адсутнасці рознагалоссяў паміж мужам і жонкай (былымі мужам і жонкай).

Іна ШАБАЦЬКО,
загадчыца натарыяльнай канторы.