Экстрым з загартоўкай. 19 студзеня супрацоўнікі Ляхавіцкага РАНС адзначаць прафесійнае свята – Дзень выратавальніка

Дзверы ў кватэру зачыніліся, а ўнутры засталося малое дзіця… Гаспадар знайшоў у гаражы асінае гняздо… Грыбнік заблудзіў у лесе… – у такіх і іншых надзвычайных сітуацыях нашы землякі звяртаюцца за дапамогай па тэлефонных нумарах 101 і 112.

На сувязі – 101

Штодзень дыспетчары цэнтра аператыўнага кіравання РАНС прымаюць не адзін дзясятак званкоў. Ні адзін сігнал SOS не за-
стаецца без увагі. Ад таго, наколькі хутка і правільна дыспетчар зрэагуе на сітуацыю, наколькі прафесійна дапаможа справіцца з эмоцыямі пацярпелым, каб атрымаць дакладную і
найбольш поўную інфармацыю, залежыць многае. Усімі неабходнымі якасцямі спаўна валодаюць тутэйшыя дыспетчары, самы вопытны з якіх Вадзім Цімашок, стаж якога ў РАНС складае без малога 24 гады.
Менавіта цэнтр каардынуе дзейнасць падраздзя-ленняў, якія за мінулы год 426 разоў выязджалі на ліквідацыю пажараў, узгаранняў і іншых надзвычайных сітуацый, дапамогу насельніцтву.
Смеласць і мужнасць – заўсёдныя спадарожнікі прафесіі выратавальніка. Начальнік РАНС Дзмітрый Чопка адзначае, што кожны з супрацоўнікаў райаддзела – прафесіянал: надзейны, адказны, валявы, рашучы і фізічна падрыхтаваны.
У склад РАНС уваходзяць Ляхавіцкая ПАВЧ №1, пажарныя аварыйна-выратавальныя пасты ў Ліпску, Тальмінавічах і Шчэрбаве, а таксама інспекцыя нагляду і прафілактыкі, два сектары – прапаганды і ДСНС. З усіх падраздзяленняў самае шматлікае – 24 чала-векі – гарадская ПАВЧ. Служба тут арганізавана ў тры змены па графіку суткі праз двое. Працоўны дзень складаецца з многіх пунктаў, сярод якіх вучэбныя і практычныя заняткі, якія нечакана можа прыпыніць трывога. І тады ў выратавальнікаў ні аднаго лішняга руху – дзейнічаюць хутка, зладжана, дакладна.

Начальнік РАНС Дзмітрый ЧОПКА
Камандзір аддзялення ПАВЧ №1  Юрый  Смаршчок
якому летась прысвоена ганаровае званне «Чалавек года Ляхавіччыны».

 

Калі калегі – сябры

Калегі лічаць за гонар служыць з камандзірам аддзялення ПАВЧ №1
горада Ляхавічы Юрыем Смаршчком – у любой сітуацыі на яго можна разлічваць. Дарэчы, летась яму было прысвоена ганаровае званне «Чалавек года Ляхавіч-чыны». Юрый Смаршчок, акрамя іншага, займаецца пажарным кросфітам. Згадзіцеся, не кожнаму па сілах выконваць трукі з гірай вагой за 20 кілаграмаў.
Упэўненасць, сабранасць характарызуюць вадзіцеля Вадзіма Царыка. Ён ведае, як хутка даставіць пажарных-выратавальнікаў на
месца здарэння, як падтрымліваць «спецборт» у баявой гатоўнасці. Дарэчы, нашаму земляку днямі прысвоена званне «прапаршчык унутранай службы». Граматай МНС адзначаны працоўныя заслугі старшага пажарнага Віталія Кедзя.
Паўтара года працуе ў РАНС пасля заканчэння Гомельскага ўніверсітэта грамадзянскай абароны Павел Панфіла. Зараз ён начальнік каравула і прызнаецца, што работа падабаецца: хоць складаная, але цікавая. Ды і падтрымка калег – апора, з якой не страшныя ніякія экстрэмальныя сітуацыі. Намеснік начальніка РАНС Дзмітрый Берташ у мясцовым аддзеле нядаўна, але выратавальнік вопытны – служыць 18 гадоў.
Кожны з супрацоўнікаў райаддзела лічыць сваю службу справай звычайнай. Тыя ж, хто бачыў нашых эмэнэснікаў у справе, хто ім абавязаны жыццём, упэўнены: выратавальнікі – людзі асаблівай загартоўкі і моцнага характару.
Напярэдадні прафесійнага свята пяць нашых зем-лякоў, якія ўліліся ў рады ляхавіцкіх выратавальнікаў, прымуць прысягу на вернасць народу Беларусі. У калектыве прафесіяналаў прыбыло!

Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Вадзіцель Вадзім Царык.
Дыспетчар ЦАК РАНС Уладзімір Будчанін, камандзір аддзялення ПАВЧ № 1 Генадзій Лукашэвіч.