Мілыя жанчыны!

Прыміце шчырыя віншаванні з першым вясеннім святам, якое ўвасабляе цяпло, пяшчоту і прыгажосць.
Пачатак вясны, час абуджэння і адраджэння прыроды непарыўна звязаны з вобразам жанчыны – клапатлівай маці, любячай жонкі, вернай сяброўкі.
Вялікае і свяшчэннае жаночае прызначэнне. Толькі жанчынам пад сілу галоўны цуд на зямлі – нараджэнне новага жыцця. Вашы прыродная мудрасць, тактоўнасць, вытрымка і цярпенне нясуць з сабой упэўненасць і надзею, а ваша настойлівасць гарантуе поспех у службовых і грамадскіх справах. Сёння няма такой сферы дзейнасці, у якой жанчыны не былі б паспяховымі.
Шчыра ўдзячны вам за працавітасць, нераўнадушнасць і клопат пра будучыню. Дзякуй вам за невычарпальную дабрыню, сардэчнасць, уменне зрабіць кожны дзень светлым і шчаслівым!
Ад усёй душы жадаем моцнага здароўя, невычарпальнай жыццёвай энергіі, аптымізму, натхнення, любві, дабрабыту вам і вашым блізкім!

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.      РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.

Дарагія  жанчыны!

Прыміце словы прызнання і захаплення за вашы пяшчоту, цеплыню, цярпенне, што вы ўкладваеце ў выхаванне дзяцей, стварэнне дамашняй утульнасці і душэўнай атмасферы на рабоце.
Няхай вас ніколі не пакідае ўпэўненасць у заўтрашнім дні, збываюцца самыя запаветныя мары!
Жадаю, каб усё ваша жыццё было напоўнена сонечнымі днямі, прызнаннямі ў любві, душэўнай гармоніяй. Моцнага здароўя, поспехаў ва ўсіх справах, радасці і вялікага шчасця!
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Людміла ЖАЛНЕРЧЫК.