“Ганаруся. І заўсёды буду ганарыцца…”

Чытачы раёнкі мелі магчымасць пазнаёміцца з лепшымі сачыненнямі-эсэ, над якімі ўдзельнікі творчага конкурсу, аб’яўленым рэдакцыяй газеты “Ляхавіцкі веснік”, аддзелам адукацыі райвыканкама, раённай арганізацыяй грамадскага аб’яднання “Белая Русь” і райкамам БРСМ, працавалі з натхненнем і любоўю. Конкурс быў прысвечаны 65-годдзю Вялікай Перамогі. Яго тэма “Вайна ў лёсе маёй сям’і. Вайна ў лёсе маёй зямлі” прайшла праз душы многіх нашых юных землякоў. “Ганаруся. І заўсёды буду ганарыцца”, – гэтыя словы можна лічыць лейтматывам усіх разважанняў, усіх маналогаў, дасланых на конкурс.
А ў мінулы чацвер аўтары лепшых сачыненняў былі запрошаны аддзелам адукацыі, райкамам БРСМ і рэдакцыяй “ЛВ” для ўшанавання. Граматы пераможцаў конкурса ад яго заснавальнікаў уручаны Вользе Войцік і Іне Кучэйка з САШ № 2 г. Ляхавічы, Алесі Белікавай, Маргарыце Кухта, Ганне Рагаўцовай – на-вучэнкам гімназіі, каляджанкам Святлане Стаяновіч і Вользе Турэц, Наталлі Буравай са Свяціцкай САШ і Паўлу Карчэўскаму з Тальмінавіцкай сярэдняй адукацыйнай школы. Ад аддзела адукацыі дзеці атрымалі мяккія цацкі, а ад раённай арганізацыі ГА “Белая Русь” – блакноты і ручкі. “Зана-тоўвайце цікавыя факты і пішыце пра іх у газету”, – пажадала рабятам начальнік аддзела адукацыі, старшыня раённай арганізацыі ГА “Белая Русь” Святлана Юрлевіч. Яна шчыра павіншавала пераможцаў конкурсу, які шмат расказаў пра патрыятызм падрастаючага пакалення, пра яго думкі і погляды, адносіны да жыцця і памяць. Вітала рабят і в.а. першага сакратара райкама БРСМ Тамара Пракап’юк.
…Магчыма, нехта з іх стане журналістам, хтосьці – педагогам, кагосьці пакліча меды-цына… Самае галоўнае, што растуць яны сапраўднымі людзьмі, якія назаўсёды ўдзячныя тым, хто адстаяў свабоду і здабыў Вялікую Перамогу. Любоў да Радзімы і гонар за яе гісторыю – гэта тыя спадарожнікі жыцця, тыя рысы асобы, якія робяць чалавека грамадзянінам, патрыётам, гаспадаром.
Вольга СВЯТЛОВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *