Расці, піянерскі сквер!

На працягу 2007-2009 гадоў вучнямі і настаўнікамі Малагарадзішчанскага дзіцячага сада-сярэдняй агульнаадукацыйнай школы закладваўся сквер у гонар 85-годдзя піянерскага руху і 65-годдзя вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў. Сёлета, 19 мая ў дзень піянерскай дружбы, адбылося ўрачыстае адкрыццё мемарыяльнай дошкі. На святочным мітынгу, прымеркаваным да гэтай падзеі, сваімі ўспамінамі аб незабыўным чырвонагальштучным дзяцінстве падзялілася ветэран піянерскага руху Таісія Гатоўчыц. Запамінальным стаў гэты дзень для мясцовых 4-класнікаў – яны ўступілі ў дружную піянерскую сям’ю. Са словамі віншавання і наказу да іх звярнуўся ветэран Вялікай Айчыннай вайны Іван Віхноўскі. Дырэктар Малагарадзішчанскага ДС-СШ Анатолій Тураў выказаў надзею, што новае папаўненне рэспубліканскай піянерскай арганізацыі падтрымае слаўныя традыцыі школы ў вучобе, спорце і працы.
Звонка і ўрачыста гучала над маладым скверам прызванне: “Піянер! Заўжды будзь першым!”
Таццяна ЛЕШЫК, педагог-арганізатар Малагарадзішчанскага ДС-СШ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *