Поскользнулся, упал — гипс …

Зімой у траўмапунктах у шмат разоў павялічваецца колькасць пацыентаў з пераломамі, вывіхамі, расцяжэннямі звязак.

Нярэдкія выпадкі пераахалоджанняў і абмаражэнняў. Любая траўма сама па сабе непрыемная. Нават адносна лёгкая, яна не застаецца без наступстваў, выклікаючы псіхалагічны дыскамфорт. Больш сур’ёзныя траўмы падрываюць здароўе, прыводзяць да інваліднасці, скарачаюць жыццё пацярпелага.

Як паказвае практыка, у многіх выпадках траўматызм можна папярэдзіць. Для гэтага неабходна выконваць нескладаныя правілы. У галалёд, напрыклад, аддайце перавагу абутку з тоўстай рэльефнай падэшвай, шырокай насавой часткай, нізкім устойлівым абцасам. Па магчымасці трэба трымаць рукі свабоднымі (не насіце цяжкія сумкі, не трымайце рукі ў кішэнях). Гэта дазволіць захаваць раўнавагу, калі паслізнецеся. Асаблівая асцярожнасць патрабуецца пры пераходзе праз дарогу. Захоўвайце правілы дарожнага руху і старайцеся не хадзіць у дрэнна асветленых месцах. У марознае надвор’е адмоўцеся ад цесных абутку і адзення. Насіце цёплае, зручнае адзенне з натуральных матэрыялаў. Абавязкова надзявайце галаўны ўбор. Не пакідайце маленькіх дзяцей без нагляду на горках. Дзецям старэйшага школьнага ўзросту растлумачце правілы катання на каньках, лыжах.

А яшчэ навучыцеся правільна падаць.

Пры падзенні ўперад (на жывот). У долі секунды пазбаўцеся ад прадметаў у руках (партфелі, сумкі, папкі з паперамі), адкінуўшы іх у бок. Таксама ў долі секунды выпрамце ногі, а абедзве рукі сагніце ў лакцях і напружце напаўсілы. Пальцы рук развядзіце як веер. Пры “прызямленні” старайцеся, каб абедзве рукі датыкнуліся да зямлі адначасова. Гэта ўдвая зменшыць нагрузку на кожную руку.

Калі падаеце на бок, хутка выцягніце руку перад сабой, а не ўбок падзення, развярніце яе ўніз далонню. Рука павінна датыкнуцца да зямлі адразу ўсёй сваё даўжынёй на долю секунды раней цела. Ні ў якім разе не падайце на локаць. Адначасова пры падзенні сагніце нагу, на якую падаеце пад вуглом у 90 градусаў, стварыўшы з яе трохвугольнік, і пастарайцеся датыкнуцца да зямлі ўсёй бакавой паверхняй гэтай нагі. Падбародкам датыкніцеся да грудзей, злёгку прыціснуўшы вуха да супрацьлеглага пляча, а не на тое, на якое падаеце.

Пры падзенні назад (на спіну) развядзіце ў бакі прамыя рукі пад вуглом да тулава каля 45 градусаў, павярнуўшы іх далонямі ўніз. Пальцы рук павінны быць прамымі і прыціснутымі адзін да аднаго. Падбародак апусціце на грудзі, закрыйце рот, каб язык не трапіў між зубоў. Калені крыху сагніце і развядзіце ў бакі, каб не ўдарыць сябе імі ў твар. Спіна павінна прыняць дугападобную форму, такую, каб на ёй можна было пакачацца ад плеч да паясніцы і назад. Пры правільным падзенні рукі павінны датыкнуцца да зямлі раней, чым цела, і амартызаваць удар.

Калі пасля траўмы вас нешта турбуе (з’явіўся востры боль у руцэ або назе, распух сустаў, а сіняк пасля няўдалага падзення не мяняе колеру і толькі больш барвянее, з’явіўся галаўны боль, галавакружэнне, ваніты), неадкладна звяртайцеся да ўрача.

Будзьце ўважлівымі!

Таццяна ВАСІЛЕЎСКАЯ,

урач-інтэрн.

One thought on “Поскользнулся, упал — гипс …

  • 22/01/2014 в 14:34
    Permalink

    Мы вспоминаем о правилах безопасного падения когда уже факт свершился.Этому нужно учить с детсадовского возраста.А дорожки в Ляховичах очень скользкие

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *