Злавіў штраф на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна

На тэрыторыі Ляхавіцкага раёна работнікі Ганцавіцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету выявілі чарговае парушэнне. 15 ліпеня на часова непрацуючага грамадзяніна, які ў 6 гадзін раніцы лавіў рыбу забароненымі прыладамі на меліярацыйным канале каля вёскі Залужжа, быў складзены адміністрацыйны пратакол па ч. 1 арт. 15.35 КаАП. Шкода, нанесеная навакольнаму асяроддзю, ацэнена ў 8 базавых велічынь. Акрамя таго, гора-рыбаку давядзецца заплаціць штраф у памеры ад 10 да 50 базавых велічынь.

Сяргей КРЫСЮК,

начальнік Ганцавіцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *