Мы ў ЛДАКу!

Учарашнія выпускнікі школ, якія нядаўна яшчэ былі абітурыентамі, ператварыліся ў навучэнцаў сярэдніх спецыяльных і студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў. 150 юнакоў і дзяўчат (як і планавалася) прайшлі праз адбор і залічаны на бюджэтнае навучанне ў Ляхавіцкі дзяржаўны аграрны каледж. Падчас уступнай кампаніі члены прыёмнай камісіі толькі паспявалі адказваць на шматлікія пытанні абітурыентаў і іх бацькоў. Па словах старшыні прыёмнай камісіі Сяргея Багдановіча, яны датычыліся забяспечанасці інтэрнатам, памеру стыпендый, умоў навучання і будучага размеркавання.

31 ліпеня стала апошнім днём падачы дакументаў для тых рабят, якія закончылі базавую школу. 6 жніўня названы прозвішчы 75 чалавек, якія з 1 верасня стануць першакурснікамі ЛДАКа. Гэту магчымасць атрымалі былыя дзевяцікласнікі з сярэднім балам пасведчання аб базавай адукацыі на агранамічнае аддзяленне – не ніжэй за 4,18, заатэхнічнае – 3,53, ветэрынарнай медыцыны — 4,2. 3 чалавекі пажадалі вучыцца за ўласныя сродкі — на платнай аснове.

12 жніўня вердыкт “залічаны – не залічаны” прагучаў для тых абітурыентаў, якія падалі дакументы ў прыёмную камісію каледжа пасля заканчэння сярэдняй школы. Па словах Сяргея Багдановіча, сёлета не праводзіўся прыём абітурыентаў на аддзяленне ветэрынарнай медыцыны на базе агульнай сярэдняй адукацыі. Такім чынам, навучэнцамі ЛДАКа сталі ўчарашнія адзінаццацікласнікі, сярэдні бал атэстата для будучых аграномаў – не ніжэй за 3,6; плодаагароднікаў і заатэхнікаў – 3,3. Адзін навучэнец-аграном – платнік.

14 жніўня ў сёлетняй уступнай кампаніі пастаўлена кропка — адбылося залічэнне на платную форму навучання.

Галіна КАНЬКО.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *