Сабраць, каб перапрацаваць. З 15 верасня па 15 кастрычніка ў Ляхавіцкім раёне збіраюць другасную сыравіну

Нямала сказана і напісана пра тое, што збор і перапрацоўка другаснай сыравіны – справа важная і для экалогіі, і для эканомікі. Для таго, каб гэта яскрава адчувалася, неабходны ўдзел у ёй усіх і кожнага: ад школьнікаў і студэнтаў да вялікіх і малых прадпрыемстваў і працоўных калектываў.

Каб актывізаваць работу ў згаданым накірунку, з 15 верасня па 15 кастрычніка ў раёне будзе праходзіць месячнік па зборы другаснай сыравіны. Зацверджаны склад рабочай групы па яго падрыхтоўцы і правядзенні, дадзены адпаведныя даручэнні.

Падчас месячніка запланаваны адкрыццё прыёманарыхтоўчага пункта на базе камунгаса, работа перасоўнага прыёманарыхтоўчага пункта райпо, удзел устаноў адукацыі ў абласным конкурсе “Захавай дрэва – здай макулатуру” і г.д.

Адна з галоўных задач месячніка  – паспрыяць таму, каб беражлівасць, ашчаднасць і гаспадарлівасць увайшлі ў штодзённую практыку, а не абмежаваліся выключна названым тэрмінам.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *