Кірмаш карысных прапаноў. У Брэсце пройдзе міжнародная выстава-кірмаш

18-20 верасня ў Брэсце пройдзе Х міжнародная выстава-кірмаш “Садзейнічанне здароваму ладу жыцця-2014”. Традыцыйна выстава аб’яднае мноства самых розных пляцовак і ўдзельнікаў.

Як заўсёды, разгорнуцца экспазіцыі тавараў і паслуг спартыўнага, медыцынскага, касметалагічнага прызначэння. Любы жадаючы будзе мець магчымасць прадыягнаставаць стан свайго здароўя ў пунктах вымярэння артэрыяльнага ціску, зрабіць кардыяграму і флюараграму, ультрагукавое абследаванне шчытападобнай залозы, вызначыць узровень стрэсу і г.д.

Навучальныя семінары па фарміраванні здаровага ладу жыцця і актуальных пытаннях прафілактыкі хвароб дапоўняць лекцыі, на якіх пойдзе размова пра моцны імунітэт і здаровае харчаванне, прафілактыку алергічных захворванняў і здароўе пазваночніка, супрацьдзеянне залежнасці ад алкаголю, тытуню і наркотыкаў і многае іншае. Запланаваны кансультацыі ўрачоў і фармацэўтаў па самых розных накірунках і пытаннях.

Цікавымі і запатраба-ванымі абяцаюць быць майстар-класы па навыках бяспечных паводзін, навядзенні прыгажосці, чайных цырымоніях і г.д.

У спартыўнай праграме выставы-кірмашу – паказальныя выступленні гімнастаў, фігурная язда на веласіпедзе, вучэбна-трэніровачныя заняткі па хакеі і фігурным катанні, спаборніцтвы па дартсе і армрэслінгу. Жадаючыя тут жа змогуць запісацца ў спартыўныя секцыі і групы.

Арганізатары прадугледзелі цікавую і насычаную музычна-забаўляльную праграму з конкурсамі і віктарынамі, тэматычнымі акцыямі.

Заслужаныя ўзнагароды падчас выставы будуць уручаны пераможцам абласнога конкурсу “Здаровая сям’я”, агляду-конкурсу творчых работ па прапагандзе здаровага ладу жыцця сярод работнікаў устаноў аховы здароўя, навучэнцаў медкаледжаў, летняй спартакіяды “Зрабі правільны выбар!”.

Выстава будзе працаваць 18 і 19 верасня з 11 да 19 гадзін, 20 верасня – з 11 да 17 гадзін. Месца правядзення – легкаатлетычны манеж (г. Брэст, вул. Маскоўская, 151).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *