Крымінал. Здарэнні Ляхавіччыны

Саломка, але не выратавальная

У жыхара вёскі Літва падчас вобыску знойдзена макавая саломка вагой амаль 164 грамы. Раённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу.

Ранішняя бойка

Што не падзялілі паміж сабой два жыхары Баранавічаў у 5 гадзін раніцы на вуліцы Дзесюкевіча ў Ляхавічах, высвятляюць праваахоўныя органы. З заявай у міліцыю звярнуўся адзін з удзельнікаў бойкі.

Злодзей аказаўся земляком

РАСК узбудзіў крымінальную справу па факце крадзяжу інструментаў і будаўнічых матэрыялаў у адным з дамоў у вёсцы Стараселле. Усяго з дома ўкрадзена даб-ра на 3,7 мільёна рублёў. Устаноўлены злодзей – мясцовы жыхар, раней судзімы за аналагічнае злачынства.

Ніяк не сябруе з законам 24-гадовы мужчына з Заліпення. Нядаўна ён быў асуджаны да пакарання ў выглядзе грамадскіх работ тэрмінам на 200 гадзін. Але ўрок не пайшоў на карысць. За час выпраўленчых работ злодзей украў у суседнім Ліпску мапед.

За самагон – штраф

Апошнім часам крымінальныя зводкі не абыходзяцца без паведамленняў пра выяўленне чарговых фактаў вырабу, захоўвання і продажу алкагольнай прадукцыі. Так, напачатку лютага адміністрацыйны пратакол складзены на жыхара аграгарадка Нача, які дома захоўваў 26 літраў брагі. Атрымалі штраф за выраб самагону жыхары Навасёлак і Малога Падлесся.

Адзначыліся…

За апошнюю дзесяцідзёнку ў РАУС дастаўлена 9 сямейных скандалістаў, 20 грамадзян, якія знаходзіліся ў грамадскіх месцах у нецвярозым стане, а таксама 9 жыхароў раёна, якія ўчынілі дробныя крадзяжы.

Са зводкамі РАУС знаёмілася Галіна КАНЬКО.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *