Падзея асобай важнасці. Свой галоўны дакумент юныя ляхавічане атрымалі ў Дзень Канстытуцыі /фота/

Да Дня Канстытуцыі ў краіне традыцыйна ладзіцца патрыятычная акцыя «Мы – грамадзяне Беларусі!».
І сёлета падчас яе на Брэстчыне каля 500 школьнікаў – выдатнікаў вучобы, спартсменаў, актывістаў – атрымалі свае першыя пашпарты. Атрыманне галоўнага дакумента – асаблівая падзея. А калі пашпарт уручаецца ва ўрачыстай атмасферы, то наогул запомніцца на ўсё жыццё.

Хвалюючым і незабыўным стаў мінулы аўторак для дзевяці нашых юных землякоў – вучняў гімназіі, СШ № 1 і № 2, Тальмінавіцкай школы. Юнакі і дзяўчаты былі запрошаны ў гарадскі Дом культуры.
Да 14-гадовых школьнікаў з прывітальнымі словамі і наказам быць патрыётамі сваёй Радзімы звярнуліся старшыня раённага Савета дэпутатаў Яўгеній Юрлевіч, старшыня раённага савета ветэранаў Мікалай Юруць, першы сакратар райкама БРСМ Тамара Пракап’юк.
Рабятам уручылі пашпарты грамадзян Рэспублікі Беларусь і сувеніры. А дваццаць юнакоў і дзяўчат – вучняў гарадскіх і сельскіх школ – папоўнілі рады БРСМ, ім уручаны членскія білеты маладзёжнага грамадскага аб’яднання.
Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *