Ловіць воўк, але ловяць і ваўка

У гэтага спрадвечнага насельніка нашых лясоў нядобрая слава і мноства азначэнняў. Ад дастаткова бяскрыўднага ”шэры драпежнік” да рэзкага ”лясны разбойнік”. Аднак, ”начны паляўнічы” здаецца найбольш адпаведнай характарыстыкай ваўка. Як сцямнее – ён на паляванне. Моцны, выключна вынослівы звер у пошуках здабычы гатовы пераадольваць дзясяткі кіламетраў. Асноўнай здабычай шэрага з’яўляюцца капытныя жывёлы. Не грэбуе яйкакладамі, не ўпусціць моманту паласавацца так званай баравой дзічынай, птушкай. Тым самым, як лічыцца, наносіць шкоду дзікай прыродзе і ў цэлым – навакольнаму асяроддзю. Таму і ніякай літасці: як расказаў дырэктар раённай арганізацыйнай структуры Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў Ігар Бортнік, паляванне на ваўка як, дарэчы, на лісіцу і янотападобнага сабаку дазволена на працягу ўсяго года. Ёсць, канешне, правілы вядзення палявання, але няма абмежаванасці па тэрмінах, як у выпадку з іншымі відамі дзікай жывёлы і птушкі.

У гэтым годзе на мушку ляхавіцкіх паляўнічых трапілі ўжо 3 драпежнікі. Як растлумачыў дырэктар паляўнічай гаспадаркі, дапамог снегапад, што здарыўся напрыканцы лютага. На свежым белым покрыве след-аўтограф звера добра прыметны і для спецыялістаў не з’яўляецца загадкай. Быў вызначаны квадрат знаходжання, паляўнічыя Востраўскай і Крывошынскай паляўнічых дач – а гэта амаль што 2 дзясяткі стрэльбаў – узяліся за справу. Звер быў высачаны, узяты на мушку.Такія кароткія апісанні, на справе падзеі мелі зусім іншую “афарбоўку”, адрозніваліся складанай драматургіяй і завяршыліся хвалюючай, але пераможнай развяз-кай.

Праз некалькі дзён – прыкладна тое ж: яшчэ адзін воўк, а таксама ваўчыца былі застрэлены ва ўгоддзях усё тых жа Востраўскай і Крывошынскай паляўнічых дач.

Іван КАВАЛЕНКА.

Фота з архіва РАС БТПР.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *