Ляхавічане сталі стыпендыятамі Фонда Прэзідэнта

У руках педагога мастацкага аддзялення Ляхавіцкай школы мастацтваў Сяргея Чарановіча — рашэнне савета спецыяльнага Фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Ён з гонарам і радасцю зачытаў імёны навучэнцаў школы мастацтваў, якім за 2009 год уручаюцца заахвочвальныя прэміі і пасведчанні. Гэта Ілья Гачко, Ганна Навікевіч, Алена Русакевіч, Вячаслаў Смірноў, Кацярына Шулякоўская. Усе яны лаўрэаты міжнароднага конкурсу дзіцячых малюнкаў “На сваёй зямлі”, які праходзіў летась у Мінску. Работы гэтых юных талентаў былі адзначаны дыпломамі пераможцаў. А сёння вось такая прыемная навіна. Выкладчыкі мастацкага аддзялення школы мастацтваў Васілій Грынь, Дзмітрый Бурвель, Сяргей Чарановіч, якія займаюцца з гэтымі хлопчыкамі і дзяўчынкамі, лічаць сваіх выхаванцаў вельмі працалюбівымі, настойлівымі, творчымі. А такая ўвага дзяржавы — выдатны стымул для развіцця талентаў.

Аліна ЛАПІЧ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *