Дзень, які змяніў гісторыю

Дарагія землякі!
Прыміце шчырыя віншаванні з надыходзячым святам – Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі. Кастрычнік 1917-га года змяніў лёс вялікай краіны, у многім паўплываў на ход сусветнай гісторыі. Дзякуючы рэвалюцыі, людзі атрымалі права на працу, адукацыю і адпачынак, права ўдзельнічаць у кіраванні краінай. Пасля кастрычніцкіх падзей беларусы здабылі сваю незалежнасць, магчымасць будаваць суверэнную дзяржаву на прынцыпах дабра і справядлівасці, плённа працаваць на роднай зямлі.
Аддаючы даніну павагі гістарычным падзеям, сёння наша краіна ўпэўнена ідзе ўласным шляхам развіцця, умацоўваючы свой эканамічны патэнцыял, ствараючы ўсе ўмовы для сацыяльна-палітычнай стабільнасці ў грамадстве.
У гэтае свята шчыра жадаем вам здароўя, шчасця, аптымізму, поспехаў і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні, міру і дабрабыту.

Раённы   выканаўчы камітэт.                                                 Раённы Савет дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *