Пацвярджэнне класа

Адна  з  абавязковых умоў падрыхтоўкі граматных маладых спецыялістаў, лічаць у   Ляхавіцкім дзяржаўным  аграрным  каледжы, – пастаяннае ўдасканаленне і павышэнне прафесійнага  майстэрства выкладчыкаў. Традыцыйным стала правядзенне ва ўстанове дэкады педмайстэрства, калі праз вучэбныя  і практычныя заняткі выкладчыкі дзеляцца вопытам  і напрацоўкамі з калегамі. Актыўны ўдзел  у дэкадзе прымаюць і навучэнцы, якія  сваімі дасягненнямі пацвярджаюць клас педагогаў. Нядаўна каманда агранамічнага аддзялення ў складзе чацвёртакурснікаў  Алесі  Барысевіч, Ніны Сачак і Святланы Мядзведзік па сваёй спецыяльнасці заняла другое месца ў рэспубліканскім конкурсе прафесійнага майстэрства сярод навучэнцаў сярэдніх  спецыяльных навучальных устаноў.
27 сакавіка на стадыёне “Колас” каляджане  адкрылі чарговую педагагічную дэкаду легкаатлетычным кросам.  Юнакі і дзяўчаты з лёгкасцю адолелі дыстанцыі ад кіламетра да трох –  здаровы лад жыцця і заняткі спортам неабходны будучым аграномам, заатэхнікам, ветэрынарам не менш чым прафесійныя веды.
А на навукова-практычнай канферэнцыі “Паспяховы той, хто стварае”, што пройдзе 6 красавіка, па выніках доследнай  і даследчай работы навучэнцы  і супрацоўнікі каледжа прадставяць напрацоўкі, якія будуць карысны і ў паўсядзённым жыцці.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *