Пасля вялікага перапынку

Асноўнае заданне для нас, педагогаў, у гэтым навучальным годзе – арганізаваць  вучэбную і выхаваўчую работу так, каб не толькі аказваць якасныя  адукацыйныя паслугі, але і раскрываць таленты і здольнасці хлопчыкаў і дзяўчынак. Пра гэта гаварылася на вялікім рэспубліканскім педсавеце. Мела гонар удзельнічаць у ім. У фармаце адкрытага дыялога калегі  дзяліліся вопытам работы, прапаноўвалі  ідэі, абмяркоўвалі інавацыі.  Зацікаўленая размова пра сённяшні і заўтрашні дні адукацыі ішла і на  абласной нарадзе ў Пружанах. Слушныя прапановы, у тым ліку інавацыйныя, прагучалі і на раённым педсавеце.
У СШ№2 прадоўжыцца, мэтанакіраваная прафарыентацыйная работа, што добра зарэкамендавала сябе. Будзе  дзейнічаць педагагічны клас  на базе   11 класаў і створаны новы – у складзе 15 дзесяцікласнікаў.  Канешне, радуемся, што сямёра  сёлетніх выпускнікоў паступілі на педагагічныя спецыяльнасці на бюджэтную форму навучання. Прычым, колькасць іх у параўнанні з мінулым годам узрасла, што чарговы раз пацвярджае прэстыж настаўніцкай прафесіі.
Як зазначыў на рэспубліканскай нарадзе Прэзідэнт краіны,  неабходна, каб настаўнік ведаў, у якіх  умовах жыве кожны яго вучань, чым займаецца ў  вольны ад урокаў час. Таму будзем працягваць  практыку цеснага супрацоўніцтва з бацькамі вучняў, пазашкольнымі ўстановамі.
Яшчэ адзін важны накірунак – працоўнае навучанне. Акрамя ўрокаў працы ўсе вучні з 5 па 8 класы летам праходзяць працоўную практыку: шчыруюць  у бібліятэках, на добраўпарадкаванні тэрыторыі.
Таццяна ДОРУШ,
намеснік дырэктара СШ № 2 па вучэбнай рабоце.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *