Калядная сустрэча

Свята, якое адбылося ў прыходзе храма Святога Духа вёскі Падлессе, было надзвычай шматлюдным. Сюды  з’ехаліся ісвятары з прыхаджанамі суседніх храмаў Ражджаства Іаана Прадцечы, што ў вёсцы Навасёлкі, Пакрова Прасвятой Багародзіцы з вёскі Крывошын, Узвіжання Крыжа Гасподняга з райцэнтра. Урачыстасці пачаліся з малебна ля цудатворнай іконы Божай Маці Падлескай, побач з якой знаходзіцца камень — на ім, па старадаўняй легендзе, аднойчы пакінула свой след Багародзіца.

А далей свята выйшла са сцен храма і разгортвалася побач – на падмостках імправізаванай сцэны. Дарылі людзям песні сама-дзейныя артысты з Жарабковіч, Падлесся, ансамбль “Вечарніца” з Навасёлак. Усіх захапіла выступленне дзяцей, якія займаюцца ў нядзельных школах вёсак Падлессе, Крывошын і горада Ляхавічы. Яны выконвалі  царкоўныя песні, ставілі сцэнкі па рэлі-гійных сюжэтах. Прыгожа спявалі студэнты Жыровіцкай духоўнай семінарыі, Ляхавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа.

Старшыня райвыканкама Дзмітрый Бурдук пажадаў лю-дзям здароўя, дабрабыту, веры, надзеі і любові.

Усіх, хто сабраўся на свята, бласлаўлялі святары, віншаваў благачынны цэркваў Ляхавіцкай акругі протаіерэй Георгій Жытко.

А настаяцель храма Святога Духа айцец Максім (які, дарэчы, быў ініцыятарам правядзення гэтага свята) запрасіў усіх на чаяпіцце. Вернікі атрымалі калядныя падарункі.

Аліна ЛАПІЧ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *