Зацверджаны састаў акруговых камісій

На сумесным пасяджэнні прэзідыума Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў і Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта 4 снежня зацверджаны саставы акруговых выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў у Брэсцкі абласны Савет дэпутатаў дваццаць восьмага склікання.
У пасяджэнні, якое праходзіла ў рэжыме відэаканферэнцыі, таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, палітычных партый. Выбары дэпутатаў у Брэсцкі абласны Савет дэпутатаў пройдуць у 57 акругах. Усяго ў саставы акруговых выбарчых камісій было вылучана 759 прадстаўнікоў, у тым ліку 99 –
працоўнымі калектывамі, 227 – грамадзянамі шляхам падачы заяў, 46 – палітычнымі партыямі і 387 – грамадскімі аб’яднаннямі.
Пры фарміраванні акруговых выбаркамаў улічваўся вопыт, а таксама дзелавыя і асобасныя якасці прэтэндэнтаў. У выніку абмеркавання і персанальнага галасавання ў саставы 57 акруговых выбарчых камісій увайшлі звыш за 660 чалавек. Прычым 33 камісіі сфарміраваны ў максімальным саставе ў колькасці 13 чалавек. Пераважная большасць членаў акруговых выбаркамаў маюць вопыт работы ў выбарчых кампаніях.
БЕЛТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *